У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства Адукацыі Беларусі вызначаюцца наступныя праблемы вышэйшай адукацыі.
▪️ Разрыў паміж попытам і прапановай на рынку працы.
▪️ Імкненне выпускнікоў атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой. Перш за ўсё - адораных дзяцей.
▪️ Моладзь не надта ахвотна ідзе ў навуку і выкладанне
▪️ Не ўсе ўразумелі прынцыповае патрабаванне Лукашэнкі: адукацыя не можа быць па-за палітыкай
▪️ Нездавальняючая ідэалагічная і выхаваўчая работа з моладдзю
Міністр адукацыі зазначыў, што цяпер сістэма вышэйшай адукацыі краіны прадстаўлена 49 ВНУ, у якіх навучаецца каля 230 тыс. студэнтаў і магістрантаў. Пры гэтым адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 17 тыс. выкладчыкаў, з іх 7 тыс. кандыдатаў навук, 1,1 тыс. - дактароў навук.
"Універсітэты ажыццяўляюць падрыхтоўку для ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Практычна кожны пяты студэнт - гэта будучы інжынер, кожны дзясяты - будучы педагог, медык, работнік сельскай гаспадаркі", - адзначыў ён.
Крыніца: Мінсітэрства адукацыі Беларусі
14.02.2024
14.02.2024