5 дзіцячых песенек-гульняў. Можна выкарыстоўваць як фізкульт-хвілінкі

Знаёмцеся!  5 дзіцячых песенек-гульняў. Можна выкарыстоўваць як фізкульт-хвілінкі, на якіх  дзеткі не толькі рухаюцца, але і вучаць беларускую мову. 
Дзякуй, студыя "Раю"!
 
1. “Я бачу нешта…” 

 
 
Шукаем і дакранаемся да розных прадметаў (чырвое, пухнатае, халоднае і інш.)
 
2. “Козачка ідзе”

 
 
Паўтараем рухі за козачкай (трымацца за вуха і скакаць на адной назе, напрыклад)
“Козачка ідзе”

1. Козачка ідзе (3 крокі наперад),
Торбачку нясе (3 крокі назад),
Кружыцца вакол сябе,
Капыткамі б’е. Скок!
Рожкамі вітае ўсіх сяброў (налева і направа рожкамі).
Пачынаем разам зноў! (хвосцікам круціць)

Дакрануліся да правага вушка!

2. Козачка ідзе,
Торбачку нясе,
Кружыцца вакол сябе,
Капыткамі б’е. Скок!
Рожкамі вітае ўсіх сяброў.
Пачынаем разам зноў!

Дакрануліся да правага вушка!
Дакрануліся да левага вушка!

3. Козачка ідзе,
Торбачку нясе,
Кружыцца вакол сябе,
Капыткамі б’е. Скок!
Рожкамі вітае ўсіх сяброў.
Пачынаем разам зноў!

Дакрануліся да правага вушка!
Дакрануліся да левага вушка!
Паднялі правую ножку!
             
4. Козачка ідзе,
Торбачку нясе,
Кружыцца вакол сябе,
Капыткамі б’е. Скок!
Рожкамі вітае ўсіх сяброў.
Пачынаем разам зноў!

Дакрануліся да правага вушка!
Дакрануліся да левага вушка!
Паднялі правую ножку!
Ківаем галавой!
              
5. Козачка ідзе,
Торбачку нясе,
Кружыцца вакол сябе,
Капыткамі б’е. Скок!
Рожкамі вітае ўсіх сяброў.
Пачынаем разам зноў!

Дакрануліся да правага вушка!
Дакрануліся да левага вушка!
Ківаем галавой!
Падскокі!

 
3. “Апранаемся самі”

 
 
 
Вучым лексіку, выбіраем, што надзець, і спяваем.
 
Хлопчык:
1. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам

Пад сённяшняе надвор’е будзе пасаваць майка з доўгім рукавом.

Дзяўчынка:
1. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Што надзець? Надзену гольф прыгожага колеру.

Хлопчык:
2. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам

Надзену сёння нагавіцы.

Дзяўчынка:
2. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Да гольфа падыдзе мой сарафанчык.

Хлопчык:
3. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам.

Для шпацыру  надзену свой улюбёны швэдар.

Дзяўчынка:
3. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Сёння выберу калготы ў гарох.

Хлопчык:
4. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам.

Хм. Доўгія шкарпэткі будуць зручнейшыя.

Дзяўчынка:
4. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Мне падыдуць восеньскія боцікі.

Хлопчык:
5. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам.

У футбол сёння гуляць не буду, таму надзену туфлі.

Дзяўчынка:
5. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Сёння апрану паліто

Хлопчык:
6. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам.

Футра - гэта для зімы. А сёння больш пасуе дажджавік.

Дзяўчынка:
6. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апрануся сама.

Мае вушкі не павінны мерзнуць.

Хлопчык:
7. Восеньскім ранкам я прачынаюся, я прачынаюся, я прачынаюся
Сонечным ранкам я падымаюся і апранаюся сам.

Надзену шапку, каб мне было цёпла.

Фінальны куплет

Восеньскім ранкам мы прачынаемся, мы прачынаемся, мы прачынаемся

Сонечным ранкам мы апранаемся.

А цяпер пойдзем гуляць!

 
4. “Скок-паскок”

 
 
Рухаемся ў прасторы і ўяўляем лес вакол сябе (скачам, як зайка, спім, як мядзведзь і інш.)
 
1.
Мы ідзём з сябрамі,
Крочым па дарозе.
Разам, разам,
Прыселі адпачнуць!

Бачым: скача прыгожы конь! Нішто сабе!

2.
З нагі на нагу галопам,
З нагі на нагу галопам.
Цок-цок, як конік.
Прыселі адпачнуць!

Глядзіце: пад дрэвам спіць мядзведзь! Ого!

3.
Ціха ідзём, як коцік,
Ціха ідзём, як коцік.
На мяккіх лапках.
Прыселі адпачнуць.

Ой, нешта захацелася спаць.

“Спаць-спаць”, - кажуць вочкі.
“Спаць-спаць”, - кажуць вушкі.

Прачынайцеся! Час выпраўляцца ў дарогу!
А вунь скача зайчык!

4.
Скок-скок, як зайчык.
Скок-скок, як зайчык.
Скок-паскок, скок-паскок.
Прыселі адпачнуць.

Глядзіце, высока ў небе ляціць белая птушка.

5.
Ляцім прыгожа, як птушка.
Мы маем крылы!
Ляцім, ляцім!
Прыселі адпачнуць.

6.
А цяпер, як зайка,
Скок-паскок, як зайка.
Зараз ляцім, як птушка.
Прыселі адпачнуць. Усё.

 
5. “Ці ўсе тут?”
 

 
Песенька, каб сабраць увагу дзяцей напачатку ці напрыканцы заняткаў.
1. Ці ўсе тут? Мы пачынаем!
Далучайцеся! Хто з намі?
Павітаемся, сябры!
Добры дзень! Вітанкі ўсім!

2. Сёння будзем мы старацца,
Разважаць і забаўляцца,
Лічбы й літары пісаць,
Маляваць і майстраваць!

Прыпеў: Будзем разам навучацца,
Выдумляць, спяваць, здзіўляцца!
Ці гатовыя, сябры?
Пачынаем: раз, два, тры!

ІІ

1. Ці ўсе тут? Мы завяршаем!
Перапынак нас чакае.
Дзякуй вам, мае сябры!
Да сустрэчы ў новым дні!

2. Сёння плённа працавалі,
Разважалі, выдумлялі,
Лічбы й літары пісалі,
Малявалі, майстравалі!

Прыпеў: А цяпер час развітацца
І з сябрамі абдымацца,
Сустракаць мамуль, татуль!
Да сустрэчы! Усім пакуль!