Дарагія рабяты. Ахаланіця. Прашу вас падумаць над трыма пытаннямі. 1) Калі вы заклікаеце да фрэндацыту, адмены канцэртаў на падставе каментароў, калі вы выкрываеце неправільныя лайкі і каментары і заклікаеце іншых людзей нешта з гэтым рабіць – вам гэта нічога не нагадвае, а? 2) Нават калі вы публікуеце пост пад замком – вы сапраўды думаеце, што ў вашых багатых стужках ніхто чужы яго не чытае і не робіць скрыны? 3) Колькі сезонаў вострасюжэтнага серыялу здыме БТ па матэрыялах апошняга некантраляванага ператрусу сямейных майткоў вялікай колькасці сямей, якія не прымалі рашэння апублічваць свае абставіны?
Я хачу нагадаць тым, хто забыўся: як бы вы не чысцілі спіс фрэндоў, у КОЖНАГА з публічных людзей у стужцы знаходзіцца як мінімум адзін чалавек, які чытае яго з нядобрымі мэтамі і канкрэтнымі заданнямі. Двух такіх я сёння заўважыла ў дыскусіях пад падзамочнымі пастамі.
Ва ізбежаніе працягу дыскусіі на сваёй старонцы я адключу каментары да гэтага паста. Проста падумайце над пытаннямі. Усім мір.
…
Па слядах апошняй дыскусіі, якая цалкам чакана пераўтварылася ў амерзіцельны халівар, хацела прапанаваць вам невялікі практыкум па чытанні не-жопай.
Я з асцярогай стаўлюся да флэшмобаў кшталту "мі ту" альбо "хопіць гвалціць" з-за таго, што яны ў сваёй радыкальнай форме становяцца крыніцай беспадстаўных абвінавачванняў, маны, маніпуляцый і звядзення асабістых рахункаў. Адбываецца гэта найперш таму, што аўтары пастоў свядома карыстаюцца вашым няўменнем чытаць ВАЧЫМА, а не іншымі непрыдатнымі для чытання часткамі цела.
Напрыклад. Нехта піша: "Прыйшла пара распакаваць чуткі, што той, хто любіць маркоўны торт – аб'юзер".
Пры гэтым вы ведаеце, што чалавек Х (не названы ў пасце) сапраўды любіць маркоўны торт.
Перачытайце яшчэ раз сказ у двукоссі. Калі вы пайшлі перачытваць проста папярэдні сказ, нагадаю: той, які ў двукоссі. Не "словы ў двукоссі", а менавіта "сказ". Перачытайце. І яшчэ раз.
Вам нехта сказаў, што Х – аб'юзер? Не. Вам сказалі, што такія чуткі ходзяць? Не. Магчыма, тыя чуткі існуюць толькі ў галаве аўтара, і ён іх вырашыў "распакаваць". Вам нават імя не назвалі. Вам ніхто не маніў, ніхто нікога не абвінавачваў, проста чалавек скарыстаўся тым, што людзі чытаюць жопай.
А яны ёй такі чытаюць, бо ў каментары прыходзяць цалкам сабе адукаваныя людзі і пачынаюць: "А! Дык Х – аб'юзер!" "Якое расчараванне, Х – аб'юзер!" "Я так і думала, Х – аб'юзер!", "Нікому нельга верыць, калі нават Х - аб'юзер!"
Гзты метад стары, як свет, і ў тэорыі прапаганды называецца "гнілы селядзец". Толькі простыя прапагандысты карыстаюцца ім тапорна, а таленавітыя аўтары - з фантазіяй. І працуе ён таму, што людзі чытаюць жопай.
"Аааааааа, ён падтрымаў гвалт!" "Ааааааа, яму норм, што дзевачак б'юць!" "Аааааааа, яна смяецца над ахвярай!"
Людзі. Чытайце вачыма.
Каментары і тут адключу, бо ўпэўненасці ў каментатарах сёння ў мяне ўсё яшчэ няма)
…
Па выніках абмеркавання кейса Панкаўца /Клімовіч я склала – найперш для сябе - чарнавік інструкцыі па ўдзеле ў такога кшталту дыскусіях. Мне гэта было важна – бо нас як супольнасць чакае яшчэ вялікая колькасць такіх абмеркаванняў, і не толькі на тэму хатняга гвалту (я б назвала іх "рэпутацыйнымі"). Чым больш цывілізаванымі і прыстойнымі будуць такія дыскусіі, тым больш канструктыву яны будуць прыносіць.
Такім чынам.
У выпадках, калі адносіны паміж людзьмі не могуць быць урэгуляваныя прыватна альбо праз суд, і калі бяспека (фізічная і псіхалагічная) ахвяры патрабуе розгаласу, я лічу патрэбным і правільным:
1. Апублічваць факты гвалту
2. Выкарыстоўваць у якасці доказаў прыватныя перапіскі і дакументы
3. Чакаць падтрымкі, абароны і рэакцыі ад супольнасці - і мець іх.
Таксама я лічу прыймальным:
1. Звяртацца да кіраўніцтва працоўнага калектыву гвалтаўніка з патрабаваннем рэакцыі, афіцыйнай альбо неафіцыйнай
2. Не далучацца да абмеркавання і не выказвацца
Я лічу катэгарычна непрыймальным:
1. Адказнасць за лайкі: падлік лайкаў і рэакцый пад пастамі ўдзельнікаў і любыя высновы з гэтай нагоды
2. Тролінг удзельнікаў дыскусіі
3. Адвольнае ўцягванне ў асноўны кейс любых людзей збоку
4. Апублічванне падчас дыскусіі прыватных звестак з жыцця не ўцягнутых у канфлікт людзей
4. Мову нянавісці, нецэнзурную лексіку, абразы
5. Галаслоўныя абвінавачванні
6. Патрабаванне аб выказванні
Цяпер, калі што, я маю на што спаслацца наступным разам.