04.04.2024
Шмат карыснай інфармацыі даюць апытанкі пра тое, што падабалася дзецям чытаць без прымусу. Разам з беларускімі народнымі казкамі ў топ папулярнасці трапляюць "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра, "Мы з Санькам у тыле ворага" Івана Сяркова, кнігі Міхася Чарняўскага і Васіля Віткі. А вось кнігі прапагандыстаў, якіх у тыя ж часы прызначалі пісаць для дзяцей прыхаваную прапаганду савецкага ладу жыцця, неяк і не ўзгадваюцца, не гледзячы, што дагэтуль перавыдаюцца.
Прапануем народны спіс кніг параўнаць са спісам літаратуры, які прапануе Мінстэрства адукацыі ў пастанове "Об утверждении учебной программы факультативных занятий «Азбука нравственности» для II–III классов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования" .
Гледзячы на якасць міністэрскага спісу, настаўнікам, відаць, прыйдзецца для факультатыву скаладаць свой, без графаманаў з сайта стихи.ru, і беларускіх прапагандысцкіх твораў з сумнеўнымі маральнымі ўстаноўкамі.
Для гэтага настаўнікі мусяць уважліва крытычным вокам перачытаць беларускую дзіцячую класіку, новыя творы і пераклады.
Сёння шмат беларускіх выданняў ёсць у вольным доступе ў інтэрнэт-бібліятэках, усё больш і больш кніг маюць і аўдыя-фарматы.
Таксама ў сеціве існуе група Дзіцячыя кнігі па-беларуску
Сёння шмат беларускіх выданняў ёсць у вольным доступе ў інтэрнэт-бібліятэках, усё больш і больш кніг маюць і аўдыя-фарматы.
Таксама ў сеціве існуе група Дзіцячыя кнігі па-беларуску