23.05.2024
Напрыканцы навучальнага года ініцыятыва "Настаўнік для Беларусі" і клуб "Крыштальны журавель" зрабілі для педагогаў выдатныя метадычныя падарункі - увесь май праводзяць серыю актуальных, цікавых і бясплатных вэбінараў для педагогаў.
Праект "Жураўліная хваля" пачаўся 30 красавіка і будзе доўжыцца да канца траўня. Вэбінары праходзяць на YouTube канале "Настаўніка для Беларусі" па аўторках і чацвяргах у 18:00.
На канале можна знайсці ўжо мінулыя і будучыя выпускі праекта:
Анонс вэбінараў ад удзельнікаў клуба "Хрустальны журавель"
Тэмы вэбінараў:
- Адкрыццё праекта і вэбінар "Ад мэтавызначэння да выніку" ад настаўніка матэматыкі Дзмітрыя Мацкевіча.
- "Апгрэйд метадычнага партфеля: магчымасці нейросетей для працы настаўніка" ад настаўніка рускай мовы і літаратуры Вольгі Кіславай.
- "Якога колеру белае святло? (міждысцыплінарны падыход у навучанні)" ад настаўніка фізікі Святланы Здаронкавай.
- "Тэхналогіі супрацоўніцтва" ад супрацоўніцы БДПУ і настаўніка англійскай мовы Інэсы Зубрылінай.
- Вэбінар "Прыёмы фарміравання чытацкай кампетэнцыі пры рабоце з тэкстамі" ад настаўніка рускай мовы і літаратуры Таццяны Канавалёнак.
- "Стратэгіі фарміравання крытычнага мыслення" ад настаўніка гісторыі Віктара Жука.
- "Сістэма працы настаўніка-філолага па фарміраванні чытацкай пісьменнасці сродкамі вучэбнага прадмета "Руская літаратура"" ад настаўніка рускай мовы і літаратуры Святланы Германовіч.
- "Арганізацыя і правядзенне ўрокаў карэкцыі ведаў" ад намесніка дырэктара і настаўніка пачатковых класаў Святланы Емяльянавай-Раманоўскай.
- "Калейдаскоп прыёмаў для ўрокаў і не толькі. Інтэрактыў" ад настаўніка пачатковых класаў Святланы Іванюшынай.
Плэй-ліст "Жураўлінай хвалі" https://www.youtube.com/@teacher4by/featured