Тры базавыя памылкі, якія робяць бацькоўства невыносным. Парады псіхолага бацькам

Наталля Станкевіч: На гэты раз пагаворым пра тое, чаму бацькоўства - гэта так цяжка. Можа, не для ўсіх, але для даволі вялікай колькасці бацькоў. Я разбяру тры «прабоіны», праз якія, як мне здаецца, выцякае велізарны аб'ём нашых бацькоўскіх рэсурсаў. Ёсць здагадкі, што гэта за прабоіны? І як бы вы адказалі на гэтае пытанне: на што ў вашым бацькоўстве больш за ўсё выцякаюць сілы?