Ляжу на канапе зусім без сіл. Заўтра ў дзяцей цэнтралізаваны экзамен, усё, я зрабіла што магла, а ім шчэ заўтра пераўтварыць працэс у вынік. Сёння ўжо ледзь стрымлівалася, каб не перажагнаць кожнага з іх праз экран кампутара) Заўтра ў мяне ўпершыню за навучальны год – цалкам вольны дзень.
Але я буду хадзіць па хаце і пасылаць сігналы ў космас. І сігналы гэтыя будуць вельмі выразныя: здзіўлена паднятыя бровы, уздзетыя ўгару рукі, недаверлівая ўсмешка, прымружанае вока, а таксама адзін на ўсіх голас з нябёсаў: "Проста прымяніце правіла!"
Адзін хлопчык мне сказаў, што лепей за ўсялякую шпаргалку спрацуе скрыншот экрана, на якім, значыцца, я закатываю вочы пад лоб, калі ён блытае злучнік і прыназоўнік.
Рэпетытарства, канешне, не настаўніцтва, зусім іншая праца. Але адно нязменна: як жа мы прарастаем у гэтых цудоўных дзецях, а яны – ў нас.
…
Нескладана дзяліць з вучнямі перамогу. Нават нескладана адысці ў бок і даць ім цалкам усведаміць перамогу – ўласнай, не маёй, не нашай, а толькі – іх. Але ў нас такая прафесія, у якой выпадае і пройгрыш. А пройгрыш – вось яго заўсёды трэба дзяліць на дваіх.
Мой тата заўсёды казаў: перамагаць любы дурань умее, ты паспрабуй прайграй.
Усе мае дзеці сёння задаволеныя, а адзін – гаруе. Увесь дзень я не з усімі, а з ім. Не магу заснуць.
Мы хацелі выйсці на максімальны бал, і ўжо адназначна не выйшлі, і тое, што іншым добра, нам – не тое. Але я ведаю, што сапраўдны экзамен – вось толькі цяпер, калі мы прымаем паразу і набіраемся з яе сіл.
Я вельмі люблю людзей, якія прайграюць годна. І я, дарэчы, умею гэтаму вучыць. Можа, гзта самае важнае, што я ўмею)
…
Свет адукацыі за апошнія пяць год змяніўся настолькі, што ў адной настаўніцкай групе сёння з'явіўся пост прыкладна такі: "Калегі, падзяліцеся досведам працы афлайн, я маю шмат напрацовак і аўтарскую методыку ў анлайне, але афлайн ніколі не працавала".
Сусвеце, куды ты імчыш.