Што прапануюць вучэбна-метадычныя комплексы на фармаванні чытацкай, фінансавай, прыродазнаўчай і інш. пісьменнасці

09.08.2024

Акадэміяй адукацыі распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы (далей ВМК) факультатыўных заняткаў па фармаванні чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчай, лічбавай і інш. пісьменнасці.

У склад ВМК уваходзяць вучэбная праграма факультатыўных заняткаў, дыдактычныя матэрыялы для навучэнцаў з неабходнымі для працы тэкстамі, а таксама метадычныя рэкамендацыі для настаўніка. Змест ВМК не суадносіцца з адным якім-небудзь канкрэтным вучэбным прадметам. Матэрыялы распрацаваны з улікам міжпрадметных сувязей пры вывучэнні вучэбных прадметаў гуманітарнай, матэматычнай і прыродазнаўчай, гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі. Змест кожнага з прадстаўленых у ВМК матэрыялаў адносіцца да асобнага віду пісьменнасці чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчай, мастацка-эстэтычнай і інш.

Факультатыўныя заняткі пабудаваны як праектная дзейнасць, якая дае вучням шырокія магчымасці атрымання новых ведаў інтэгратыўнасці і іх рэалізацыі ў спецыяльна арганізаваных педагагічных умовах, а таксама новыя магчымасці для самавыяўлення і самарэалізацыі

Для вучняў II-IV класаў распрацаваны факультатыўныя заняткі: https://www.adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess-2023-2024-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/uchebnye-predmety-i-iv-klassy.html

  • "Лесвіца да поспеху" для II–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце інфармацыйнай бяспекі" для III–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце канструявання" для III–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце фінансаў» для III–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце веды і пазнанні» для III–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце культуры» для III–IV класаў
  • “Калі вучыцца лёгка. У свеце зносін» (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мова) для IV класа

Для вучняў V – ХІ класаў распрацаваны факультатыўныя заняткі: https://www.adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess-2023-2024-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/uchebnye-predmety-v-xi-klassy/uchebno-metodicheskie-kompleksy-fakultativnykh-zanyatij-po-formirovaniyu-funktsionalnoj-gramotnosti-uchashchikhsya-v-xi-klassov.html

  • "У свеце інфармацыі" для V–VI класаў
  • "Лесвіца да поспеху" для V–IX класаў
  • "Падарожнічаем бяспечна" для VI класа
  • "Адкрый МІР нанова" для VI–VIII класаў
  • “Як гэта зроблена. Тэхналогія вакол нас"
  • "Правілы жыцця ў свеце рэчываў" для VII–XI класаў
  • "Выбіраем здаровы лад жыцця" для VIII класа
  • "Чалавек у свеце медыя: як не згубіцца ў эпоху фэйкаў і мэйнстрымаў" для VIII (IX) класа
  • "Культура іншамоўных маўленчых зносін" (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мова) для VIII (IX) класа
  • “Мастацтва і навука” для VIII–IХ класаў
  • "Я і мая краіна ў сетцы інтэрнэт" для VIII–IX класаў
  • "Экалагічная бяспека і здароўе чалавека" для VIII–IX класаў
  • "Фінансавая пісьменнасць. Аналізуем. Плануем. Кіруем" для IX класа
  • "Рамяство гісторыка" для IX класа
  • "Профіль Беларусі: экалогія і ўстойлівасць" для IX класа
  • "Законы фізікі ў жыцці чалавека і грамадства" для IX–XI класаў
  • "Прадпрымальніцтва ў дзеянні" для X класа
  • "Міжкультурнае ўзаемадзеянне на замежнай мове" (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мова) для X (XI) класа
  • "Арганізую сябе, арганізую іншых" для Х–XI класаў
  • “Сусвет Тэкст” для Х–ХІ класаў
  • "Функцыянальная граматнасць: канструюем і праектуем» для X–XI класаў "Інфармацыйная бяспека: міф ці рэальнасць?" для X–XI класаў
  • "Што мы пакідаем нашчадкам? (вытокі глабальных праблем чалавецтва)" для XI класа