97 практыкаванняў па грамадазнаўстве ад нарвежскіх педагогаў. "Будуйце масты, не сцены"

Энвер Джуліман, Ліліян Юрт
БУДУЙЦЕ МАСТЫ, НЕ СЦЕНЫ. — Метадычны дапаможнік - Пераклад з нарвежскай мовы кнігі Энвера Джулімана і Ліліян Юрт. Кніга змяшчае 97 практыкаванняў па тэмах: правы чалавека, міжкультурнае ўзаемаразуменне і мірнае вырашэнне канфліктаў, дапоўненае каментарамі і даведкамі, датычнымі беларускага кантэксту. 
Інфармацыя і практыкаванні, сабраныя ў кнізе, могуць быць карыснымі для настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы, выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для класных кіраўнікоў і прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у галіне грамадзянскай асветы. Педагогіка актыўнага ўдзелу, праілюстраваная ў кнізе, — гэта альтэрнатыва «традыцыйнаму» навучанню.