У кнізе “Лікі ў нашым жыцці” паслядоўна распавядаецца пра лікавыя мноствы ад мноства натуральных лікаў да камплексных. Распавядаючы пра натуральныя лікі, аўтар багата скарыстоўвае беларускі фальклёр, узгадвае сімволіку розных краін (зоркі, крыжы, сцягі), паказвае асаблівасці вылічэнняў, пачынаючы ад некаторых аспектаў навучання табліцы множання, і мнеманічныя прыёмы для запамінання карыснай інфармацыі. Кніга знаёміць чытача з некаторымі метадычнымі знаходкамі, зробленымі беларускімі настаўнікамі, студэнтамі і нават школьнікамі пры навучанні аперацыям з рацыянальнымі лікамі і алгебраічнымі выразамі.
На прыкладзе вывучэння раздзела “Прагрэсіі” аўтар распавядае пра новыя ідэі ў навучанні матэматыцы, якія пакуль не ўсвядомлены афіцыйнымі органамі адукацыі і не падтрымліваюцца імі. А таксама паказвае станоўчыя і не станоўчыя прыклады выкарыстання прагрэсій у чалавечай практыцы.
Кніга, багатая на цікавыя звесткі пра лікі і іх суіснаванне сярод людзей, будзе карыснай не толькі школьнікам, але і тым, хто побач з імі – бацькам, настаўнікам, рэпетытарам.
Кніга паступіла у кнігарні Беларусі