Выхаваўчы занятак. "Што трэба, каб дасягнуць сваёй мары?"
Мэты:
- Адукацыйная: Развіць у вучняў разуменне розніцы паміж паняццямі "мары" і "мэты". Вучыць пастаноўцы мэтаў і планаванню дзеянняў для іх дасягнення.
- Развіццёвая: Спрыяць фарміраванню ў вучняў здольнасці да планавання і самарэфлексіі.
- Выхаваўчая: Выхоўваць адказнае стаўленне да будучыні і ўменне матываваць сябе на дасягненне жаданых вынікаў.
Мэта на мове вучня:
Адкажу на пытанні: Як мары ператварыць у мэты? Якія ёсць стратэгіі для дасягнення мэтаў? Як пераадолець перашкоды і разлічыць рэсурсы?
Ключавое пытанне: Ці трэба вызначаць мэту для кожнага ўрока?
План занятка:
1. Актуалізацыя ведаў (7 хвілін):
- Абмеркаванне пытання: што такое мара? Як вы яе разумееце?
- Прапанова вучням прывесці прыклады сваіх мар і запісаць у сшытак.
- Разгледзець розніцу паміж марамі і мэтамі праз кароткую дыскусію.
- Мара — гэта жаданне або мроя, якая можа не мець дакладнага плана дасягнення.
- Мэта — гэта выразна акрэсленае жаданне з планам дасягнення.
2. Тэорыя+практыка (гл. прэзентацыю) (10 хвілін):
- Тлумачэнне паняццяў "мэта", "план", "стратэгія", «рэсурсы».
- Парокава ператвараем мару ў мэту і выбіраем рэсурсы і стратэгію дасягнення.
Як ператварыць мары ў рэальныя мэты (падыход SMART: Specific, Measurable, Achievable, Relevant, Time-bound).
- Вучні запісваюць свае мэты і планы ў сшытак.
3. Рэфлексія (5 хвілін):
- Абмеркаванне: Ці змянілася ваша ўспрыманне мараў і мэтаў? Якія мэты ў вас зараз з'явіліся? Навошта вызначаць мэту кожнага ўрока?
- Кожны вучань дзеліцца сваімі вынікамі практыкавання.
- Пытанні да вучняў: як вы думаеце, чаму важна ставіць мэты ў жыцці?
4. Падвядзенне вынікаў (3 хвіліны):
Матэрыялы і рэсурсы:
- Прэзентацыя (калі ёсць доступ да тэхналогій).
- Сшыткі для запісу мэтаў і планаў.