Складаем радавод. Дзяды. Сцэнарый заняткаў+прэзентацыя

Тэма: Складаем радавод. 

(Занятак рэкамендуецца правесці напярэдадні святаў памінання продкаў) 

Мэта:

Вучні даведаюцца больш пра традыцыю святкавання Дзядоў у Беларусі, зразумеюць важнасць захавання сямейных традыцый і сувязяў паміж пакаленнямі, складуць уласны радавод і звяжуць лёсы продкаў з гісторыяй краіны.  

Занятак садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці, павагі да  культурных традыцый.

Задачы:

  1. Абмеркаваць традыцыі і абрады, звязаныя з Дзядамі.
  2. Развіваць уменне аналізаваць культурныя з'явы і рабіць высновы.
  3. Садзейнічаць самавызначенню вучняў праз вывучэнне нацыянальнай спадчыны.
  4. Сфарміраваць веды пра радавод і генеалагічнае дрэва.
  5. Пазнаёміць з асноўнымі правіламі складання генеалагічнага дрэва.
  6. Развіць навыкі даследчай працы і інфармацыйныя кампетэнцыі.
  7. Стварыць праект у выглядзе генеалагічнага дрэва сваёй сям'і.

Абсталяванне:

  • Прэзентацыя або відэа аб святкаванні Дзядоў і складанні радаводаў[1].
  • Ілюстрацыі, выявы і фотаздымкі, звязаныя з абрадамі на Дзяды.
  • Шаблоны для складання генеалагічнага дрэва.
  • Папера, алоўкі, фламастэры.
  • Смартфоны з доступам у інтэрнэт

Ход урока

1. Уводзіны ў тэму (5 хвілін)

  • Франтальнае апытанне: ці вы ведаеце штосьці пра сваіх продкаў, якіх вы не бачылі? Як вы пра іх даведаліся? А што вы ведаеце пра нацыянальных герояў Беларусі? Чым яны знакамітыя? Вучні дзеляцца сваімі думкамі і ведамі пра памяць продкаў.

Ключавое пытанне: Пра каго больш важна ведаць: пра сваіх продкаў, ці пра нацыянальных герояў?

2. Гісторыя святкавання Дзядоў (10 хвілін)

  • Гутарка аб тым, як беларусы шануюць памяць продкаў.
  • Кароткі расказ пра гісторыю і значэнне свята Дзяды:
    • Дзяды як дзень памінання продкаў, яго карані і значэнне ў беларускай традыцыі.
    • Аповед пра духоўную сувязь жывых з памерлымі продкамі.
  • Абрады і традыцыі, звязаныя са святкаваннем Дзядоў:
  • Збор сям'і, застолле ў гонар памерлых, памінальная свечка, наведванне магіл.
  • Выкананне спецыяльных абрадаў, звароты да продкаў, словы падзякі.
  • Новы сэнс свята пасля 1987 года.
  • Што такое радавод?  Прынцыпы складання радаводаў.
  • Разгляд паняцця "генеалогія" і "генеалагічнае дрэва".
    • генеалагічнае дрэва — гэта графічнае адлюстраванне сямейных сувязяў, якое дапамагае наглядна ўявіць пакаленні сям'і і зразумець іх сувязь паміж сабой.
    • генеалагічнае дрэва — гэта не проста схема, а таксама сімвал сямейнай гісторыі і культуры.
  • Тыпы генеалагічных дрэў
    • Простае генеалагічнае дрэва – змяшчае толькі асноўную інфармацыю: імёны і даты нараджэння членаў сям'і.
    • Пашыранае генеалагічнае дрэва – уключае дадатковыя звесткі: месцы нараджэння, прафесіі, важныя падзеі жыцця.
    • Творчае генеалагічнае дрэва – афармляецца індывідуальна, выкарыстоўваючы малюнкі, сімвалы, каларытныя выявы, і можа выглядаць як сапраўднае дрэва з галінамі або схема з лініямі сувязяў.
  • Радавод Радзівілаў і іншых знакамітых людзей.

4. Практычная праца (15-20 хвілін)

  • Раздаць шаблоны генеалагічных дрэваў.
  • Кожны вучань пачынае запаўняць шаблон сваімі дадзенымі і дадзенымі сваіх продкаў. (Навучэнцы, якія не маюць поўнай інфармацыі, могуць зрабіць агульны план і дадаць прапушчаныя дадзеныя дома.)
  • Варыянт 1: Падзяліць вучняў на групы ці пары і папрасіць іх распавесці пра сваю сям’ю групе.
  • Варыянт 2: (для старэйшай школы) : Навучэнцы адкрываюць у браўзэры сваіх смартфонаў "Адкрыты спіс" https://by.openlist.wiki/ (можна таксама выкарыстоўваць базу рэсурсаў "Мемарыял" https://base.memo.ru/ і "Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі" https://represii.net/repressed ). Настаўнік прапануе правесці пошук па сваім прозвішчы і прозвішчах сваіх продкаў. Інфармацыю пра знойдзенага чалавека з такім прозвішчам вучань заносіць на сцікер пэўнага колеру і прымацоўвае каля пэўнай даты на стужцы часу на дошцы. Усе сцікеры размяшчаюцца на стужцы часу на дошцы.

5. Рэфлексія і аналіз (5-7 хвілін)

  • Абмеркаванне: "Што новага вы даведаліся пра сваю сям'ю пры складанні радавода? А пра сябе? Як адлюстраваліся гістарычныя падзеі на лёсе вашых родных?”
  • Як складанне генеалагічнага дрэва можа дапамагчы лепш зразумець свае карані, гісторыю краіны і сямейныя каштоўнасці?
  • Чаму мы павінны памятаць пра лёсы продкаў, якія загінулі падчас рэпрэсій, войнаў, масавых забойстваў?

Адказ-развага на ключавое пытанне: Пра каго больш важна ведаць: пра сваіх продкаў, ці пра нацыянальных герояў?

6. Дамашняе заданне (на выбар)

  • Запытацца ў бацькоў, бабуль і дапоўніць свае радаводы.
  • Запісаць кароткую сямейную гісторыю або ўспаміны, звязаныя з сваімі продкамі.

 

Чаканыя вынікі:

Па завяршэнні ўрока вучні павінны мець асноўнае ўяўленне пра тое, чаму людзі ўшаноўваюць памяць продкаў і складаюць радаводы, разумець прынцыпы складання генеалагічнага дрэва і ўмець стварыць свой уласны радавод. Вучні усвядомяць, як гісторыя краіны цесна звязана з гісторыямі іх сем’яў.

Рэкамендацыі:

Для вучняў, якія маюць цікавасць да гэтай тэмы, можна прапанаваць дадатковую літаратуру або сайты з больш глыбокай інфармацыяй пра генеалогію.

 

Спасылка на прэзентацыю: https://drive.google.com/file/d/18CCouZjm_ty3UhqlZKuwVKZNgVQ49cRn/view?usp=sharing

https://wepik.com/share/9d62c914-0f84-45bb-84dc-e2a12b68e8b3?embed=0&exp...

                     Раздатка 1. Шаблон “Мой радавод” (спампаваць

 

Старонкі для пошуку:

"Адкрыты спіс" https://by.openlist.wiki

База рэсурсаў "Мемарыял" https://base.memo.ru

"Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі" https://represii.net/repressed .

Спіс загінулых у ІІ сусветнай вайне https://pamyat-naroda.ru