30.11.2024
Настаўнікаў і настаўніц запрашаюць абнавіць свой партфель эфектыўных тэхнік і прыёмаў навучання на анлайн-рэсурсе "Тэхнікі паспяховага навучання".
Для каго гэты анлайн-рэсурс?
Рэсурс разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі, якія раней праходзілі навучанне па фарматыўным ацэньванні (Formative Assessment, Актыўная ацэнка), рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, актыўным і інтэрактыўным метадам і прыёмам.
Шаноўныя калегі!
- Вы не толькі паўторыце і сістэматызуеце тое, што ведаеце пра методыку фарматыўнага ацэньвання і прыёмы актыўнага навучання, але і ...
- даведаецеся пра вынікі маштабных даследаванняў сістэм адукацыі розных краін, ключавыя дакументы і публікацыі, выклікі і перспектывы развіцця школы
- даведаецеся пра тэхнікі, якія дазваляюць лепш фармуляваць разумныя мэты і дыягнастычныя крытэрыі іх дасягнення, працаваць з рознаўзроўневымі пытаннямі і заданнямі, даваць якасную зваротную сувязь і арганізоўваць эфектыўнае супрацоўніцтва навучэнцаў
- пры жаданні атрымаеце рэкамендацыі ментара па ўдасканаленні ўласнай сістэмы працы і абагульненні педагагічнага вопыту
- зможаце бясплатна спампаваць матэрыялы анлайн-курса ў зручным для вас фармаце.
У чым перавагі курса?
- Камфортнае навучанне ў зручны для вас час. Наш курс поўнасцю адаптаваны для самастойнага навучання.
- Усе матэрыялы курса максімальна практычныя і падрыхтаваныя для выкарыстання.
- Сувязь з ментарам заўсёды даступная. Задайце пытанні па матэрыялах ці папрасіце зваротную сувязь.
- Па жаданні кожны ўдзельнік, прайшоўшы курс, атрымае сертыфікат аб навучанні.
- І галоўнае: вы даведаецеся пра сучасныя адукацыйныя тэндэнцыі, ацэніце паспяховыя практыкі і засвоіце новыя тэхнікі навучання.
Старт курса — 1 снежня 2024 года (з гэтага часу рэсурс будзе пастаянна адкрыты для самастойнага навучання і абнаўлення матэрыялаў).
Па жаданні атрыманне зваротнай сувязі і метадычнай дапамогі ментараў — да 1 лютага 2025 года.
- Модуль 0. Уводны. Модуль з публікацыямі пра тэндэнцыі развіцця школьнай адукацыі, вынікі даследаванняў сістэм адукацыі ў розных краінах, выклікі і перспектывы развіцця школы і педагогікі
- Модуль 1. Мэты і крытэрыі. Модуль змяшчае: асновы методыкі дыягнастычнага мэтавызначэння і дыдактычны матэрыял з прыкладамі мэт і крытэрыяў паспеху, апісанне тэхнік работы з мэтамі і крытэрыямі і тэст для самаправеркі
- Модуль 2. Пытанні і заданні. Модуль змяшчае: асновы працы з пытаннямі і заданнямі ў актыўным навучанні і дыдактычны матэрыял з прыкладамі тэхнік работы з пытаннямі, тэст для самаправеркі
- Модуль 3. Зваротная сувязь. Модуль змяшчае: асновы зваротнай сувязі, дыдактычны матэрыял з прыкладамі, апісанне тэхнік і прыёмаў зваротнай сувязі, тэст для самаправеркі
Сайт "Практыкі паспяховага навучання": https://methodby.tilda.ws/