Майстэрня лічбавага выкладання 4.0 Навучальны курс Алены Лугаўцовай

Аdukatar.by запрашае на навучальны курс Алены Лугаўцовай "Майстэрня лічбавага выкладання 4.0"

Старт навучальнага курса 18 лютага

Курс праводзіцца для тых, хто хоча авалодаць неабходнымі лічбавымі навыкамі для распрацоўкі анлайн курсаў, працы з аўдыторыяй, збору зваротнай сувязі...

Пасля праходжання курса удзельнікі змогуць:

  • Цалкам перанесці свае афлайн курсы ў анлайн фармат або распрацаваць курс у гібрыдным фармаце навучання


  • Ужываць разнастайныя лічбавыя прылады для сумеснай працы, стварэнні інтэрактыўных заданняў і праверак ведаў


  • Выкарыстоўваць розныя фарматы навучальных відэа і рыхтаваць кантэнт для іх


  • Рыхтаваць інтэрактыўныя працоўныя матэрыялы


  • Збіраць зваротную сувязь ад удзельнікаў анлайн курсаў рознымі метадамі


  • Адаптаваць свае аўдыторныя курсы да лічбавага асяроддзя і пісьменна выкарыстоўваць лічбавыя інструменты ў працэсе навучання


  • Арганізоўваць інтэрактыўныя абмеркаванні і дыскусіі


  • Карыстацца фарматамі відэа і аўдыё падкастаў, а таксама праграмамі для іх стварэння


  • Захоўваць этыкет у анлайн прасторы

  • Праграма і умовы тут: https://digital.adukatar.by/

  •