Антонімы. Урок з кампетэнтнасна-арыентаванымі заданнямі

Назва практыкавання: «Разбуральнікі стэрэатыпаў»
Аўтар: Посахова Аліна Алегаўна
(Крыніца )
Кампетэнцыі і сацыяльна-эмацыйныя навыкі, якія фармуюцца ў працэсе ўрока: лічбавая кампетэнцыя, медыяпісьменнасць, крытычнае мысленне
Метады:

  • Аналіз тэкстаў СМІ
  • Групавая работа
  • Дыскусія
  • Індывідуальная работа
  • Мазгавы штурм
  • Франтальная работа

Тэма ўрока, да якога распрацавана практыкаванне: "Антонімы (паўтарэнне і паглыбленне). Роля антонімаў у маўленні"
Працягласць практыкавання: да 30 хвілін.
Мэта практыкавання: 
Вучні змогуць:

  • выяўляць схаваныя стэрэатыпы ў антанімічных парах;
  • складаць арыгінальныя сказы, якія разбураюць гэтыя стэрэатыпы;
  • развіваць крытычнае мысленне і ўменне аналізаваць інфармацыю;
  • прадэманстраваць разуменне таго, што стэрэатыпы могуць быць несправядлівымі;
  • рабіць высновы на падставе пачутай інфармацыі;
  • прымяняць атрыманыя веды ў жыцці.

Кампетэнцыі, якія будуць сфарміраваны / развіты

  • веданне: паняцця «антонімы», ролі антонімаў у маўленні;
  • уменні: аналізаваць візуальныя вобразы, выказваць уласныя думкі і пачуцці, аргументаваць сваю думку, ствараць уласныя асацыятыўныя вобразы;
  • уменні: аналіз, работа з візуальнымі вобразамі, дыскусія і аргументацыя, самастойнае даследаванне.

Медыяадукацыя:

  • медыяаналіз: разуменне ўплыву візуальных вобразаў на ўспрыманне інфармацыі, уменне распазнаваць стэрэатыпы ў медыятэкстах, крытычна ацэньваць візуальныя вобразы і змешчаную ў іх інфармацыю;
  • стварэнне медыя: уменне ствараць уласныя асацыятыўныя вобразы, выкарыстоўваць наглядныя дапаможнікі для стварэння ўласных тэкстаў;
  • ацэнка СМІ: разуменне ўплыву СМІ на наша жыццё, крытычная ацэнка інфармацыі, якая змяшчаецца ў медыятэкстах, распазнаванне стэрэатыпных меркаванняў.

Падрабязнае апісанне практыкавання

Перад выкананнем практыкавання з вучнямі неабходна паўтарыць звесткі пра антонімы і стэрэатыпы з улікам узроставых асаблівасцей.
Звярнуць увагу дзяцей на тое, што стэрэатып - гэта спрошчаны, абагульнены вобраз чалавека, групы людзей, падзеі або з'явы, які часта не адпавядае рэчаіснасці. Гэта свайго роду шаблон, які мы выкарыстоўваем для хуткага разумення навакольнага свету.

Кожная група атрымлівае сваю антанімічную пару.
Заданне агульнае для ўсіх: прыдумаць 2-3 стэрэатыпы да дадзенай антанімічнай пары. Напішыце сказ, які разбурыў бы гэтыя стэрэатыпы.


Для эфектыўнага выканання задання, сістэматызацыі і абагульнення адказаў лепш выкарыстоўваць агульную онлайн-дошку, каб усе ўдзельнікі маглі бачыць унёскі адзін аднаго, абмяркоўваць іх і дапаўняць. (Прыклад выкарыстання дошкі https://padlet.com/alposokhova/padlet-669n92he93cj3gp8 )
Гэта дазволіць:
1. Візуалізаваць ідэі. Кожная група зможа запісаць свае стэрэатыпы і сказы, якія іх разбураюць, у выглядзе спісаў, табліц ці нават малюнкаў. Гэта дапаможа лепш структураваць інфармацыю і зрабіць яе больш зразумелай.
2. Супрацоўнічаць у рэжыме рэальнага часу. Удзельнікі змогуць адначасова дадаваць свае ідэі, каментаваць чужыя прапановы і ўносіць змены. Гэта стымулюе дыскусію і развіццё крытычнага мыслення.
3. Захаваць вынікі працы. Усе ідэі і высновы будуць запісаны на онлайн-дошцы і даступны для выкарыстання ў будучыні. Гэта дазволіць пазней вярнуцца да іх, прааналізаваць і падвесці вынікі.
4. Садзейнічаць працэсу ацэнкі. Настаўнік зможа лёгка праглядзець работу кожнай групы і ацаніць узровень засваення матэрыялу.
Анлайн выступленне (індывідуальная работа).

Выкарыстоўваючы мадэль Flipped Classroom, вы можаце арганізаваць індывідуальную работу і даць гэтае заданне на дом, а вынікі абмеркаваць на онлайн-занятку.
Пры вочным навучанні гэта практыкаванне больш эфектыўна ў групах. Дзеці могуць запісваць адказы на спецыяльна раздрукаваным аркушы пад малюнкамі, у адведзеным для гэтага месцы.
Раздатачны матэрыял: http://surl.li/ihibvk

Раздатачны матэрыял па-беларуску

Падагульненне / рэфлексія па выніках практыкавання:
1. Агульнае разважанне:

  • Што новага я сёння даведаўся? Гэта простае пытанне дапаможа вучням зразумець, якія веды яны атрымалі на ўроку.
  • Што для мяне было найбольш цікавым? чаму? Гэтае пытанне дапаможа даведацца, якія аспекты практыкавання найбольш спадабаліся вучням і чаму.
  • Што для мяне было самым складаным? чаму? Гэта дапаможа вызначыць тэмы, якія патрабуюць далейшага тлумачэння.
  • Як я магу выкарыстоўваць атрыманыя веды ў жыцці? Пытанне стымулюе вучняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Разважанне пра стэрэатыпы:

  • Пра якія стэрэатыпы я сёння даведаўся? Гэта дапаможа вучням зразумець, што такое стэрэатыпы і як яны праяўляюцца.
  • Чаму стэрэатыпы шкодныя? Гэтае пытанне падахвочвае задумацца аб негатыўных наступствах стэрэатыпнага мыслення.
  • Як я магу змагацца са стэрэатыпамі? Гэта пытанне дапаможа сфарміраваць уласную пазіцыю па барацьбе са стэрэатыпамі.

Разважанне аб рабоце ў групе:

  • Што я адчуваў падчас працы ў групе? Гэта дапаможа ацаніць камфортнасць працы ў камандзе і выявіць магчымыя праблемы.
  • Які мой уклад у працу групы? Гэта дапаможа вучням зразумець сваю ролю ў камандзе.
  • Што я даведаўся падчас працы ў групе? Гэтае пытанне дапаможа развіць навыкі супрацоўніцтва.

Ацэнка: у залежнасці ад абранай формы работы можа праводзіцца самаацэнка, узаемаацэнка і індывідуальная ацэнка.
Прыкладная схема:
Правільна вызначаныя стэрэатыпы за кожны антонім — 4 балы, аргументаваны сказ / выслоўе, што разбурае стэрэатыпы — 4 балы. Усяго 12 балаў. У залежнасці ад задання / формы выканання крытэрыі ацэнкі могуць быць зменены.
Парады па выкананні практыкавання: Дадзенае практыкаванне можна ўскладніць наступнымі варыянтамі:

  • Прапанаваць вучням прыдумаць не толькі сказы, але і кароткія апавяданні, якія дэманстравалі б несправядлівасць стэрэатыпаў.
  • Папрасіце вучняў абгрунтаваць свае адказы, патлумачыўшы, чаму, на іх думку, гэты сказ парушае стэрэатып.
  • Арганізуйце дыскусію, падчас якой вучні будуць абменьвацца сваімі ідэямі і аргументамі.

Падчас заняткаў настаўніку неабходна стварыць атмасферу даверу і прыняцця, каб дзеці не баяліся выказваць сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем іншых.
Падчас абмеркавання вынікаў нельга крытыкаваць і  высмейваць ход думак вучняў. Каб падкрэсліць, што ў кожнага з нас можа быць сваё ўспрыманне стэрэатыпаў.