"Гарачыя лініі" для абітурыентаў у ВНУ

22.04.2025
У вас ёсць пытанні адносна паступлення? У ВНУ пачалі працаваць "гарачыя лініі" для абітурыентаў. Даведацца тэлефоны можна на афіцыйных сайтах устаноў або ў раздзеле (https://edu.gov.by/abiturientu-2024/) "Абітурыенту 2025" на сайце Міністэрства адукацыі.
Акрамя таго, з 9 красавіка задаць пытанні можна і Міністэрству адукацыі. Іх "гарачая лінія" будзе працаваць у буднія дні з 9:00 да 18:00 з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00. Абмеркаваць усе пытанні, якія вас цікавяць, можна будзе па тэлефоне: +375172224312.