
Філосаф Ірына Дубянецкая разважае пра паэму "Сымон-музыка" Якуба Коласа як пра адзін з асноўных твораў беларускага мыслення, а таксама раскрывае аўтара паэмы як мысляра, які глыбока даследуе і добра фармулюе чалавека і сусвет. Чаму твор складаецца менавіта з пяці частак? Якія асноўныя сэнсы закладзены ў паэме? У якім фрагменце Сымон-музыка спявае пра стварэнне свету, Боскія з'явы і Божага Духа? Які ўрывак паэмы з'яўляецца адным з наймацнейшых беларускіх духоўных гімнаў? Слухайце адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў нашым відэа да 100-годдзя гэтай магутнай паэмы.