Развіваем кампетэнцыі: СТРАТЭГІЯ "ГАЛАВА, СЭРЦА, СУМЛЕННЕ"

 СТРАТЭГІЯ "ГАЛАВА, СЭРЦА, СУМЛЕННЕ"

Адначасова развівае грамадзянскую, перасанальную і лічбавую кампетэнцыі.
Гэта стратэгія развіцця крытычнага мыслення, эмпатыі і этычнай адказнасці. Яна часта выкарыстоўваецца ў адукацыі, асабліва пры вывучэнні гісторыі і грамадазнаўства, а таксама пры абмеркаванні сацыяльных, маральных або гістарычных пытанняў. Дапамагае вучням разгледзець складаную або эмацыйную тэму праз прызму розуму, пачуццяў і этыкі. 
Прадметы: 
Гісторыя
Грамадазнаўства
Выхаваучыя заняткі і інфармацыйныя гадзіны
Клас: 6–11
Што такое стратэгія «Галава, сэрца, сумленне»?
Клас — гэта месца, дзе вучні павінны вучыцца з інтэлектуальнай дакладнасцю, эмацыйнай уцягнутасцю і этычнымі разважаннямі, а таксама прыйсці да разумення таго, што іх уласныя погляды і выбар маюць значэнне. Мы прадстаўляем гэтыя асноўныя адукацыйныя каштоўнасці ў педагагічным трыкутніку, які адлюстроўвае сінтэз сацыяльна-эмацыянальнага навучання і грамадзянскай адукацыі з акадэмічнымі ведамі.
 
Галава (Head) — што я думаю пра гэта? Якія факты, ідэі, аргументы прыводзіць мой розум?
Сэрца (Heart) — што я адчуваю? Якія эмоцыі і чалавечы досвед звязаны з гэтай тэмай?
Сумленне (Conscience) — што я лічу правільным зрабіць? Якія маральныя каштоўнасці кіруюць маімі рашэннямі?
 
Гэтая інтэграцыя розуму, сэрца і этыкі заўсёды важная для навучання, і асабліва важная, калі вучні разглядаюць спрэчныя або эмацыйныя тэмы. Гэтая стратэгія можа быць асабліва карыснай для абмеркавання складаных гістарычных і эмацыйных бягучых падзей і для таго, каб дапамагчы вучням вызначыць сваё стаўленне да падзеі і свой погляд на яе.
 
Як выкарыстоўваць стратэгію «Галава, сэрца, сумленне»
 
Крок 1: Папрасіце вучняў рэагаваць на падказкі розуму, сэрца і сумлення
Прадстаўце падзею або тэму, якую павінны вывучыць вучні. У залежнасці ад кантэксту, вы можаце падзяліцца з вучнямі некаторай агульнай інфармацыяй. Затым папрасіце іх адказаць на наступныя пытанні ў сваіх сшытках або на аркушы паперы:
Галава:
- Што вы ведалі раней пра гэтую падзею?
- Якая інфармацыя пацверджана? Што застаецца нявызначаным? Ці ёсць якія-небудзь факты, якія аспрэчваюцца?
- Якую дадатковую інфармацыю вы хацелі б мець, каб лепш разабрацца, што адбывалася?
Сэрца:
- Якія эмоцыі выклікае ў вас гэтая падзея?
- Ці ёсць пэўныя моманты, вобразы ці гісторыі, якія вам асабліва запомніліся? Калі так, то чаму?
Сумленне:
- Якія пытанні аб справядлівасці, роўнасці ці правамернасці выклікае ў вас гэтая падзея?
- Які выбар зрабілі ключавыя фігуры, і якія каштоўнасці маглі кіраваць гэтым выбарам?
- Як гэтая падзея паўплывала на людзей? Ці ёсць людзі, якіх трэба прыцягнуць да адказнасці? Калі так, то якім чынам?
 
Крок 2: Падзяліцеся і паразважайце
Вучні могуць падзяліцца сваімі разважаннямі з класам або непасрэдна з настаўнікам. Калі вы плануеце абмеркаваць падзею або тэму далей, выкарыстоўвайце адказы вучняў для планавання наступных ўрокаў.
 
Варыяцыі
Аналіз крыніцы інфармацыі.
Вы можаце падзяліцца крыніцай інфармацыі, напрыклад, артыкулам, відэа ці выявай, са сваімі вучнямі і папрасіць іх паразважаць над крыніцай, выкарыстоўваючы наступныя падказкі:
Галава: Якую інфармацыю вы атрымалі з гэтай крыніцы? Якія пытанні ў вас усё яшчэ ёсць?
Сэрца: Якія эмоцыі выклікае ў вас гэта крыніца? Які аспект крыніцы вам найбольш уразіў і чаму?
Сумленне: Якія пытанні пра тое, што правільна, а што няправільна, што справядліва, а што несправядліва, выклікае ў вас гэтая крыніца? Ці можна яе назваць надзейнай?