Уплыў лічбавых тэхналогій у адукацыі (EdTech) на навучанне дзяцей

Уплыў лічбавых тэхналогій у адукацыі (EdTech) на навучанне дзяцей
(Written Testimony)
Джарэд Куні Хорват

У артыкуле аўтар сцвярджае, што шырокае выкарыстанне камп’ютараў і экранных медыя ў школах не паляпшае, а часта пагаршае вынікі навучання і патрабуе больш строгай дзяржаўнай рэгуляцыі. 

 

За апошнія два дзесяцігоддзі кагнітыўнае развіццё дзяцей у большасці развітых краін запаволілася і ў многіх сферах нават пагоршылася. Узровень чытання, матэматычных навыкаў, увагі і вышэйшага ўзроўню мыслення знізіўся, нягледзячы на павелічэнне ахопу адукацыяй і рост дзяржаўных інвестыцый.

Адна істотная структурная змена адрознівае сённяшнія класы ад класаў папярэдніх пакаленняў: хуткае і ў значнай ступені нерэгуляванае распаўсюджванне адукацыйных тэхналогій (EdTech). Лічбавыя прылады цяпер займаюць значную частку навучальнага часу, ацэньвання, хатніх заданняў і ўвагі вучняў.

Наяўныя дадзеныя (з міжнародных ацэнак, маштабных акадэмічных даследаванняў і метааналізаў) паказваюць, што павелічэнне выкарыстання экранаў у класе звычайна звязана з горшымі вынікамі навучання, а не лепшымі. У вузкіх выпадках (напрыклад, пры строга кантраляванай адаптыўнай практыцы і карэкцыі) лічбавыя інструменты могуць падтрымліваць засваенне базавых навыкаў, але ў большасці асноўных акадэмічных кантэкстаў экраны запавольваюць навучанне, зніжаюць глыбіню разумення і пагаршаюць запамінанне.

Гэта не столькі пытанне якасці выкладання, матывацыі вучняў або доступу да прылад. Гэта адлюстроўвае структурную неадпаведнасць паміж тым, як развіваецца чалавечае мысленне, і тым, як лічбавыя платформы спраектаваныя — каб захопліваць увагу, раздрабняць канцэнтрацыю і паскараць пераключэнне паміж задачамі.

Калі дзяржаўная палітыка будзе і далей заахвочваць масавае ўкараненне лічбавых тэхналогій без патрабаванняў незалежных доказаў эфектыўнасці, абароны прыватнасці і ўліку асаблівасцей развіцця дзяцей, гэта можа прывесці да доўгатэрміновых негатыўных наступстваў для адукацыі і рынку працы.

Пагаршэнне кагнітыўных навыкаў
За апошнія два дзесяцігоддзі ў развітых краінах назіраецца зніжэнне ўзроўню чытацкай і матэматычнай граматнасці, пагаршэнне ўвагі і крытычнага мыслення, стагнацыя агульнага інтэлектуальнага развіцця. Гэта адбываецца нягледзячы на рост інвестыцый у адукацыю і больш шырокі доступ да школ.

Роля тэхналогій у школе
Асноўная змена ў адукацыі — масавае ўкараненне лічбавых прылад: ноўтбукі, планшэты, анлайн-платформы, лічбавыя тэсты і дамашнія заданні. Дзеці могуць праводзіць ад 1 да 4+ гадзін у дзень перад экранамі ў школе.  Але даследаванні паказваюць, чым больш экраннага часу — тым горшыя навучальныя вынікі.

Даныя міжнародных даследаванняў
Вялікія даследаванні (PISA, TIMSS, PIRLS) паказваюць, чым больш частае выкарыстанне камп’ютараў, тым ніжэйшыя вынікі ў чытанні, матэматыцы і навуках. Сувязь стабільная: больш экранаў = горшыя вынікі. Нават невялікія «перавагі» часта тлумачацца тэхнічнымі фактарамі, а не рэальным навучаннем. Агульныя высновы з сотняў даследаванняў: паказваюць, што большасць лічбавых адукацыйных тэхналогій дае слабы або нязначны эфект, карысць ёсць толькі ў вузкіх сферах (напрыклад, трэніроўка простых навыкаў на адукацыйных трэнажорах).  Напрыклад: рукапісныя канспекты лепш за друкаванне — бо спрыяюць глыбейшаму разуменню.

Чаму экраны шкодзяць навучанню?
Асноўная прычына — канфлікт мазгавой дзейнасцю. Чалавечая ўвага патрабуе канцэнтрацыі і лепш працуе з адной задачай. Лічбавыя ж прылады заахвочваюць пераключэнне паміж задачамі, выклікаюць частыя адцягненні ўвагі, фармуюць звычку да павярхоўнага ўспрымання. У выніку адбываецца страта часу пры пераключэннях, вучань робіць  больш памылак, у яго слабейшая памяць і разуменне. 

Праблемы адукацыі могуць прывесці да: зніжэння прадукцыйнасці працы, слабейшых інавацый, пагаршэння грамадзянскага мыслення, эканамічных страт у будучыні. 

Аўтар прапануе:

Уводзіць строгія стандарты эфектыўнасці EdTech.

Правяраць лічбавыя тэсты перад укараненнем.

Узмацніць абарону даных дзяцей.

Забяспечыць празрыстасць закупак тэхналогій.

Увесці абмежаванні экраннага часу для дзяцей.

Стварыць базу незалежных даследаванняў.

Фінансаваць доўгатэрміновыя даследаванні адукацыі.

Такім чынам, праблема не ў саміх тэхналогіях, а ў іх масавым і некантраляваным выкарыстанні.

Каб адукацыя была эфектыўнай, трэба ўлічваць асаблівасці працы мозгу, выкарыстоўваць тэхналогіі асцярожна, ставіць у цэнтр якасць навучання. 

Артыкул цалкам