Традыцыйныя і інавацыйныя методыкі

Паводле прынцыпу веды як сума і веды як сістэма можна выдзеліць два памежныя тыпы тэхналогіяў навучання: традыцыйныя (веданакапляльныя) і інавацыйныя (інтэлектаразвіццёвыя).
У межах тадыцыйных тэхналогіяў назапашванне канкрэтных ведаў зяўляецца мэтай навучання. Для развіццёвых тэхналогій канкрэтныя веды з’яўляюцца толькі сродкам дасягнення галоўнай мэты – развіцця інтэлектуальных магчымасцяў і асобы вучня.
Традыцыйнае навучанне з’яўляецца самым распаўсюджаным у Беларусі на сённяшні дзень, асабліва ў сярэдняй школе – звыш 90% беларускіх настаўнікаў карыстаюцца традыцыйнымі методыкамі. Яны прадугледжваюць навучанне ведам, уменням і навыкам паводле схемы: вывучэнне новага – замацаванне – кантроль – ацэнка.
Сёння ва ўсіх краінах традыцыйнае навучанне вельмі хутка выцясняецца іншымі відамі, так як працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце – глабалізацыя, падзел і развіццё рынку працы, шырокае ўжыванне інфармацыйных тэхналогій і г.д., вымагаюць іншых якасцяў ад асобы і працэсу яе развіцця ў школе. На змену традыцыйным тэхналогіям навучання, арыентаваным на накапленне і засваенне ведаў, прыходзяць інавацыйныя.

Традыцыйнае навучанне мае шэраг недахопаў у параўнанні з інавацыйнымі відамі навучання. Сутнасць у тым, што мінулая адукацыйная парадыгма, заснаваная на меркаванні, што можна назапасіць дастатковы для паспяховай жыццядзейнасці аб’ём ведаў і перадаваць яго вучню, сябе вычарпала.

Павелічэнне навуковых ведаў не можа абысці школу і вядзе да павелічэння зместу школьных падручнікаў. Настаунік, захоўваючы арыентацыю на перадачу ведаў, павялічвае патрабаванне да аб’ёму засвоенай вучнямі інфармацыі. А спробы прадугледзіць розныя варыянты развіцця сітуацыі, вядуць да ўскладнення матэрыяла.

Усё гэта вядзе да немагчымасці ведаць ўсё школьныя прадметы на паглыбленым ўзроўні, перагрузкі вучняў, страты здароўя, паніжэння самаацэнкіі, няверу, а значыць адсутнасці арыентацыі на асабісты поспех у жыцці.

Адсюль можна зрабіць выснову: школе як мага хутчэй трэба пераадолець інэртнасць традыцыйнага навучання, пераходзіць ад інфармацыйнай арыентацыі да асабовай.
У сучаснай школе настаўнікі ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць новыя методыкі і метады правядзення ўрокаў.

Матэрыял, прапанаваны настаўніцай СШ № 22 г. Оршы Таццяны Лабанавай, знаёміць з досведам прымянення актыўных метадаў навучання ў беларускай школе і разглядае іх станоўчыя і адмоўныя бокі.

Адкрыць файл (39 КВ) у фармаце doc

Сваім досведам працы з рэйтынгавай сістэмай, аб якой гэтак шмат чуваць апошнім часам, падзяліўся настаўнік сярэдняй школы №16 г. Пінска С.І. Федарына
Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.