Этнашкола, этнасад

З добрых думак, што мы кінем на сваім дзірване
Будзе ўнукам нашым жніва – доля, панаванне.
Янка Купала


У школе, пра якую я мару, настаўнік – гэта перш за ўсё, праваднік і дарадца ў пазнаванні свету, у фарміраванні і развіцці духоўнасці вучня, здольны падрыхтаваць яго да дыялогу з іншым чалавекам.
Гэта школа, якая ў сваіх мэтах кіруецца хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі. Яна дапамагае вучням у аднаўленні і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, падтрымлівае беларускую мову, нацыянальныя і сямейныя традыцыі. Вучыць свята шанаваць беларускія гістарычныя сімвалы.
Школа, якая ўсім сваім суб’ектам – вучням, настаўнікам, бацькам – стварае пачуццё бяспекі. Тут пануе свабода слова і думкі. Фарміруе ўласцівую пазіцыю суіснавання з натуральным асяроддзем.
Скончыўшы школу, вучань мае паччуццё ўласнай годнасці і нацыянальнай прыналежнасці, валодае ведамі і уменнямі, прыдатнымі да жыцця ў сучасным свеце, падрыхтаваны да далейшага самаразвіцця і самарэалізацыі.


Бярнарда Іванова, каардынатар праекта ТБМ “Беларускі настаўнік”.