Праграмы ТБШ

Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі і ГА «Таварыства беларускай школы» правяло:

  • Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
  • Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 18 сакавіка 2000 г. Сумесна з ТБМ.
  • Нарада з прадстаўнікамі беларускамоўных сталічных школ і класаў па праблемах беларускамоўнага навучання (17 лютага 2001 г.). Сумесна з БДПУ.
  • Выпуск інфармацыйна-метадычнага “Бюлетэня ТБШ”, з 2001 г.; у 2005 г. перайменавана ў “Летапіс ТБШ”.
  • Конкурс студэнцкіх і вучнёўскіх газет (узнагароджаны рэдкалегіі 31 газеты). 10 лістапада 2001 г. Сумесна з БДПУ.
  • Навуковая канферэнцыя “Народныя традыцыі і нацыянальная культура” у дзень 80-годдзя ТБШ, дзе працавала спецыяльная секцыя “Нацыянальная адукацыя, этнапедагогіка”; 6—7 снежня 2001. Сумесна з БДПУ.
  • Навуковая асамблея “Праблемы беларускамоўнага навучання і інавацыйныя методыкі” (надрукаваны матэрыялы асамблеі, дапаможнік “Матэматычны фальклор”), 26–27 красавіка 2002 г. Сумесна з БДПУ.
  • Беларускамоўная дзіцячая змена ў Нацыянальным аздараўленчым лагеры “Зубраня” (кастрычнік—лістапад 2002). Сумесна з Міністэрствам адукацыі.
  • Семінары для настаўнікаў па актыўных метадах навучання ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі, паездкі беларускіх педагогаў у Польшчу па абмене вопытам працы (каля 100 чалавек);
  • Метадычны семінар для настаўнікаў англійскай мовы з удзелам амерыканскіх педагогаў (Фундацыя Орса-Рамана) ў г. Наваградку. Чэрвень—ліпень 2003 г.
  • Семінар “Пераемнасць і дасягненні вопыту” ў СШ № 89 Мінска па плану курсаў кіраўнікоў дашкольных устаноў Мінскай вобл. “Этнапедагогіка: праблемы і вопыт арганізацыі выхаваўча-адукацыйнага працэсу”. 26 верасня 2003 г. Сумесна з Мінскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі.
  • Выпуск дапаможнікаў (“На новае лета...”/Скл. Б.Іванова. Мн., 2003).
  • Правядзенне шэрагу адукацыйных семінараў для педагогаў “Школа і грамадства: ад педагогікі ведаў да педагогікі сацыяльных кампетэнцый”. 2003–04 гг. Інфармацыйна-метадычны цэнтр ТБШ сумесна з іншымі арганізацыямі.
  • Падрыхтоўка і арганізацыя ўдзелу ў міжнародным фестывалі ў Францыі фальклорнага гурта Мётчанскай сярэдняй школы. 19—26 ліпеня 2004 г. Сумесна з Барысаўскім райвыканкамам.
  • ІІ Конкурс вучнёўскіх і студэнцкіх газет. Падагульняючае свята 25 верасня 2004 г. Журы – выкладчыкі БДУ, БДПУ, рэдактары выданняў Міністэрства адукацыі (удзельнічала 54 выданні, 14 пераможцаў атрымалі каштоўныя падарункі).
  • Падрыхтоўка серыі дапаможнікаў для беларускіх настаўнікаў.
  • Дыстанцыйныя курсы для настаўнікаў па тэме "Стратэгія актыўнай ацэнкі": 2012, 2013, 2014 гг.
  • Праграма "Медыяадукацыя для настаўнікаў і вучняў" - з 2013 г.