А. Пярэчанне
“Але ж нічога страшнага не здарылася. Не расстройвайся без прычыны і наперад. Не пераймайся так таварышамі – заўтра зноў памірыцеся. Ідзі, пагуляй трохі.”
В. Па- філасофску
“Ну, што ж, сыночак, трэба ведаць, што ў жыцьці часта будзеш сутыкацца з непрыемнымі сюрпрызамі. Не ўсё і не заўсёды складваецца так, як нам хочацца. Людзі таксама не заўсёды такія, як нам здаецца. Такое жыццё.”
С. Парада
“Слухай, сын мой, ведаю, што трэба зрабіць. Падрыхтуйся добра па гісторыі, заўтра падыдзі да настаўніцы і папрасі, каб цябе выклікала. А то напішы яшчэ дадаткова і рэферат. Папрасі таксама прабачэньня ў настаўніцы за вашыя паводзіны. А Алёшу запрасі да нас – пакажаш яму новую кампутарную гульню”.
D. Пытанні
“Раскажы ўсё па парадку. Па чым гэта была кантрольная? А ты добра падрыхтаваўся ўчора? Што, і ты сябе дрэнна паводзіў на ўроку? Хто яшчэ шумеў? А як іншыя напісалі кантрольную з Алёшам?
Е. Абарона іншых.
“Работа настаўніцы – навучыць вас і сачыць за дысцыплінай. Яна адна, а вас трыццаць. Дай вам волю – і вы ўволуге сядзеце на галаву, не будзеце зусім вучыцца. І на Алёшу не наракай, бо ты звычайна першы пачынаеш сварку’
F. Шкадаванне
“Як жа ж мне цябе шкада. У гэтай школе ўжо і не ведаюць, што выдумляюць. Гора ты маё. А гэты Алёшка – сапраўдны хуліган, хоць і прыкідваўся добрым таварышам. Шкада мне, ой шкада”.
G. Псіхааналітык – аматар.
“Праблема, сын мой, заключаецца ў тым, што ты не умееш сістэматычна працаваць, кепска арганізуеш сваё навучанне. Павінен ты над гэтым задумацца, папрацаваць над сабой, тады не будуць для цябе кантрольныя работы як снег на галаву. Сварышся з Алёшам, бо камплексуеш, зацыкліваешся на сваім пункце і лёгка крыўдзішся. Ты быў такі з дзяцінства. Павінен узяць сябе ў рукі”.