Настаўнік: Рагатоўская Н.М.
Педмайстэрня па аповесці В.Быкава “Аблава”
Тэма: Трагедыя сям’і. Хто вінаваты?
Мэты:
1. На аснове аналізу створаных аўтарам вобразаў герояў, тагачаснай рэчаіснасці падвесці вучняў да вываду аб асабістай адказнасці кожнага за лёс дзяржавы і свой асабісты лёс.
2. Развіваць уменні: камунікатыўныя, рэфлексійныя, аналітычныя.
3. Выхоўваць адказнасць за зробленае.
Афармленне дошкі:
Дзякуй Вялікаму Сталіну за наша шчаслівае дзяцінства.
/лозунг/
Дзяцей з 12-гадовага узросту судзіць з прымяненнем усіх мер пакарання.
Указ ЦВКі СНК ад 07.04.1935
Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек.
/з песні/
Па афіцыйных звестках у перыяд з 1918 па 1945 год больш за 60 мільёнаў людзей былі рэпрэсіраваны.
Жалезнай рукой загонім чалавецтва да шчасця!
/лозунг/
Тот, кто сегодня поёт не с нами,- тот против нас!
Ул. Маякоўскі.
Эпіграф:
Дзяржава калечыць саму сябе, калі яна робіць з чалавека злачынца.
К.Маркс.
1. Індукцыя
- Чытаем і абмяркоўваем запісаную на дошцы інфармацыю.
- Знаёмімся са зместам 58 артыкула (т.зв.”палітычнага”).
1 пункт. Контррэвалюцыйная дзейнасць (любое дзеянне, накіраванае на аслабленне ўлады: здача ў палон у час вайны, адмова пайсці на працу слабасільнаму і інш.).
2 пункт. Узброенае паўстанне.
3 пункт. Дапамога любым спосабам замежнай краіне, якая ў стане вайны з СССР.
4 пункт. Дапамога міжнароднай буржуазіі.
5 пункт. Схіленне замежнай дзяржавы да аб’яўлення вайны СССР.
6 пункт. Шпіянаж.
7 пункт. «Падрыў» прамысловасці.
8 пункт. Тэрор (пад тэрорам можна было разумець і проста пагрозу «ну, пачакай», сказаную партыйнаму).
9 пункт. Дыверсія.
10 пункт. Прапаганда і агітацыя, якія ўтрымлівалі прызыў да падрыву савецкай улады.
11 пункт. Стварэнне антысавецкай арганізацыі (пад арганізацыяй можна было ўявіць дваіх чалавек, якія абмяркоўвалі праблемы жыцця, седзячы на кухні).
12 пункт. Неданясенне.
13 пункт. Служба ў царскай ахранцы.
14 пункт. Свядомае невыконванне абавязкаў.
Вельмі тонка і трапна адлюстроўвалася і адлюстроўваецца рэчаіснасць у кароткіх фальклорных (фальклор – народная мудрасць) творах.
Якіх? (анекдотах)
Анекдоты аб падзеях сталінскіх часоў.
1. Ружовая мара савецкіх грамадзян 30-ых гадоў – убачыць удаву Берыі на пахаванні Сталіна.
2. Ці праўда, што ў савецкіх лагерах цудоўныя ўмовы? Безумоўна, таму адтуль рэдка хто выходзіць.
3. Чаму людзі ў СССР цягнуць рукі да дзяржаўнай маёмасці? Таму што, калі не працягнуць рукі, працягнуць ногі.
4. Што мы маем пры сацыялізме? Завочнае харчаванне, турэмнае выхаванне, умоўнае ўзнагароджанне і безумоўнае знічтажэнне.
5. Сын пытаецца ў бацькі: – Тата, сацыялізм ужо пабудавалі ці будзе яшчэ горш?
6. – Тата, хто такі Сталін? – Наш вождзь. – А я думаў важдзі бываюць толькі ў дзікуноў.
7. Як прасцей растлумачыць, што такое камунізм? – Кулаком
8. Чаму жыццё даражае? Яно перастае быць прадметам першай неабходнасці.
9. Ці будуць пры камунізме саджаць за анекдот? – Не за анекдот, а за рашотку.
Пытанні класу: Усіх нас, акрамя аднаго, маглі асудзіць па 58 артыкуле за гэтыя анекдоты. Адкажыце на пытанне: – Кім павінен быць гэты “адзін”? – Па якіх пунктах 58-га артыкула нас бы абвінавацілі? Ітак, мы паспрабавалі ўявіць сабе той бязлітасны час, у які і здарылася трагедыя сям’і Роўбаў – адной з мільёнаў. Мы паспрабуем знайсці прычыны гэтай трагедыі, каб, можа быць, не даць паўтарыцца ў будучым. 2. Самаканструкцыя Пытанне класу: Хто ці што, на вашу думку, вінаваты ў трагедыі сям’і? Вучні прапаноўваюць наступныя адказы: час, улада, лёс, Мікола Роўба, аднавяскоўцы і інш. 1-шы выбар. 3. Сацыяканструкцыя 1 група 1. Даць характарыстыку савецкай рэчаіснасці часоў “вялікага пералому”, адлюстраваўшы: – стан гаспадаркі і метады гаспадарання – адносіны кіруючых органаў да грамадзян – агульную атмасферу ў грамадстве 2. Ці адлюстроўвае савецкую рэчаіснасць выказванне Канфуцыя: “Калі дзяржава кіруе ў згодзе з розумам, сорамны, беднасць і нястача; калі дзяржава не кіруе ў згодзе з розумам, то сорамны, багацце і пашана”. 2 група 1. Фарміраванне поглядаў Міколы Роўбы пад уплывам савецкай рэчаіснасці. Ці можна лічыць сына вінаватым у трагедыі бацькі? 2. Ці адносіцца да вобраза Міколы паняцце “трагедыя сям’і”? Калі так, то ў чым трагедыя Міколы Роўбы? 3. Хведар Роўба думае, што “Бог пакараў яго, а не сына. Сына ён узнагародзіў быццам..... А калі пакарае і сына”? Паспрабуйце даказаць Хведару, што сын яго ўжо пакараны. 3 група 1. Хто з герояў паводзіць сябе, парушаючы ўстаноўленыя нормы адносін у савецкім грамадстве, тым самым дапамагаючы Хведару Роўбу ў яго становішчы? Прыгадаць канкрэтныя сітуацыі. 2. Чаму да гэтых герояў адносяцца або дзеці, або людзі сталага ўзросту? 3. З якой мэтай В. Быкаў увёў у аповесць гэтых персанажаў? 4 група 1. Прыгадаць эпізоды, вобразы, пейзажныя замалёўкі, якім надаецца сімвалічнае значэнне. 2. Вызначаць ролю гэтых эпізодаў і вобразаў (настройваюць на трагічны фінал). 4. Сацыялізацыя Вучні прапаноўваюць сваё бачанне праблемы. Паступова, пасля абмеркавання прыйшлі да высновы, што атмасфера часу уплывала на свядомасць большасці людзей, фарміравала тып савецкага чалавека, які існаваў не па агульначалавечых прынцыпах, а па савецкіх. Тая невялікая група насельніцтва (у Быкава прадстаўлена некалькімі станоўчымі вобразамі герояў), якая так ці інакш выступала супраць існуючага ладу жыцця, безумоўна, змяніць абстаноўку не магла. Час абумовіў і лёс героя. (Аб тым, што жыццё Роўбы магло скончыцца толькі так, а не інакш аўтар сказаў нам праз сімвалічныя моманты ў творы). Іншымі словамі, лёс героя быў абмоўлены часам і месцам яго народжання. 2-гі выбар : 5. Разрыў Вучням прапаноўваецца абдумаць сэнс выказвання Ф. Энгельса: “Нельга схавацца ад свайго лёсу, – гэта значыць нельга схавацца ад непазбежных наступстваў сваіх уласных учынкаў“. Пытанне класу: Што ў жыцці Хведара было такога, што выклікала менавіта такія падзеі ў яго жыцці? (раўнадушша да перамен у поглядах сына; сацыяльная пасіўнасць, слепата.....) 3-ці выбар : Прыйшлі да высновы, што лёс кожнага чалавека ствараецца ім самім. 6. Творчая работа. Уявіць і апісаць лёс Хведара Роўбы, калі б ён выжыў. 7. Рэфлексія Што можна перанесці з часоў, пра якія расказвае В. Быкаў у сённяшні дзень? Чаму можна навучыцца, прачытаўшы аповесць?