Дзядзька Мікола прапануе і беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў


БЕЛАРУСКА-АНГЛІЙСКІ СЛОЎНІК ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ШКОЛЬНАГА ВЕКУ
Склаў для сваіх і Вашых дзетак Дзядзька Мікалай  з Дубровы
     Як карыстацца гэтым слоўнікам.
  Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных, як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсьць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці. Але, вядома, у звычайным пісьмовым карыстаньні трэба кіравацца стандартнымі школьнымі правіламі правапісу.
  У слоўнічку каля 5.000 словаў. Англійскія адпаведнікі беларускіх дзеясловаў пададзены пры дзеясловах закончанага трывання. Вертыкальная рыса аддзяляе агульную частку дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання, дапр. “абап|ерціся, -ірацца”, чытаць трэба як “абаперціся, абапірацца”. Стрэлка → пры слове пасылае да іншага варыянту. Пры многіх сінонімах ёсць беларускае ўдакладненне што да значэння слова. Вялікая колькасць сказаў паддаецца паслоўнаму перакладу, дапр. “Кот можа пазіраць на караля/ A cat can look at the king.” Але часта асаблівасці англійскай мовы не дазваляюць перакладаць паслоўна, дапр. У мяне быў веласіпед/ I had a bike. “Мне далі яблык.” Па англійску гэта “I was given an apple.” Паслоўны пераклад прывёў бы да памылкі. Вось чаму той, хто хоча правільна выказвацца па-англійску, павінен ведаць правілы англійскай граматыкі, цвёрда ведаць словы, практыкавацца, слухаць, чытаць і запамінаць карысныя словы і выразы. Вельмі пажадана мець асобны сшытак для такіх запісаў. Пры перакладзе з некалькіх сінонімаў выбірай тое слова, якое ты ведаеш ці якое табе сустракалася раней. Пры перадачы думкі па-англійску трэба памятаць, што перадаецца сэнс, а не словы.
Толькі пастаянная праца прывядзе да добрага валодання мовай. Не шкадуй часу на вывучэнне мовы: гэта прынясе табе радасць і выгоду. Нават сьціплыя, але трывалыя веды вельмі карысныя. Жадаю табе радасці ад ведання англійскай мовы.
Дзядзька Мікола, твой сябар.