“Калісці непісменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу
Калі я стала маці я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру. Не буду прымушаць стаяць, калі хочацца бегаць, не буду ўсаджваць, калі хочацца стаяць, не буду заганяць дахаты, калі хочацца пагуляць на вуліцы. Не буду адмахвацца ад ягонага жадання атрымліваць адказы на свае пытанні. >>>