Як у школе арганізаваць дапамогу птушкам узімку?

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжана методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час. Яе праводзілі вучні Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першай палове 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год. 

Ахова прыроды ў школе 

Гэты раздзел (у часопісе Niemen – перакл.) вядзе «Гурток аматараў прыроды» вучняў гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Гродна і друкуецца дзякуючы гімназіі. 

Якім чынам «Гурток аматараў прыроды» дапамагае птушкам узімку 

Самай цяжкай парой году для птушак ёсць непасрэдна зіма. Тады снег, мароз, халодныя і пранізлівыя вятры, а за імі і забіваючы голад не толькі ім дакучаюць, але нават і знішчаюць тысячамі. Неаднойчы ж знаходзім гэтых бедных істот, як драўляных, якія ляжаць на нашых дарогах і палетках. Ці не павінны з гэтай нагоды нашых крылатых сяброў атачыць адпаведнай апекай? Гэта – наш святы абавязак! І калі палеткі, лясы і лугі дыхаюць жыццём і прыгажосцю, абавязаны мы гэтым у першую чаргу дзякуючы нашым птушкам, галасы якіх прамаўляюць да нас прыгожа, сардэчна і зразумела. Колькі ж радасці кожны з нас атрымлівае, прыглядваючы працы гэтай невялічкай, рухлівай птушачкі, якая, цвыркаючы сабе і нам жыццё робіць лепшым. 

Толькі за гэта ім належыць ад чалавека якая-небудзь узнагарода і апека. А як шмат мы павінны ім таксама і за агульную працу па знішчэнню насякомых, якія часам прыносяць у агульнай гаспадарцы страты амаль мільённыя. Вельмі часта мы не ўяўляем сабе наколькі наш невялікі птушыны свет карысны. Хіба ўсе добра памятаюць тую катастрофу, якая некалькі год таму наведала нашы лясы, тады мільёны вусеняў іх знішчылі, бо замала было нашых апекуноў і стражнікаў у выглядзе насякомаедных птушак, пра якіх звычайна мала непакоімся і якім мала дапамагаем. 

Няма сумневаў, што ў барацьбе з паразітамі раслін хімічныя сродкі у параўнанні з паслугамі птушак ёсць папросту нічым. Адна пара сінічак са сваім патомствам нішчыць штогод амаль 14 цэнтнераў жывых насякомых, альбо 150 тысяч вусеняў, што раўназначна 120 мільёнам яек насякомых. Істотна лясная, сельская гаспадаркі і прысядзібныя гаспадаркі штогод нясуць вялізныя матэрыяльныя страты і гэта менавіта пераважна з-за таго, што насякомыя з’ядаюць зялёныя часткі раслін і размнажаюцца ў вялізарнай колькасці, таму што насякомаедныя птушкі, якія найлепей маглі б супрацьстаяць гэтай катастрофе, змяншаюць сваю колькасць. 

«Гурток аматараў прыроды» вучняў гарадской гімназіі імя А. Міцкевіча ў Гродна, сцвердзіўшы як штогод проста ў здзіўляючы спосаб змяншаецца колькасць птушак у Гродна і наваколлі, вырашыў асаблівую увагу звярнуць на іх ахову, стараючыся практычна дапамагаць сваім самым верным і мілым крылатым памочнікам і сябрам, уласна у час для іх найцяжэйшы – г.зн. узімку, калі пануючыя і доўгія завеі а таксама ледзяная корка так моцна ім перашкаджаюць харчавацца на дрэвах. Дадатковае харчаванне птушак у гэты час напэўна захавае жыццё не адной птушачцы, якая за гэты добры довад памяці пра яе з упэўненасцю вясной і летам аддзячыць нам у шмат разоў больш. Для гэтага чальцы гуртка на некалькіх агульных сустрэчах дэталёва пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай; больш дакладна і блізка з тэкстам двух кніг, а менавіта: 1) д-ра Яна Сакалоўскага пад назвай «Ахова птушак», выдадзенай Дзяржаўнай Радай аховы прыроды, і 2) E.Riggenbach пад назвай «Як моладзь можа ахоўваць прыроду», надрукаванай Польскай лігай аховы прыроды (P.L.O.P.). Потым пачалі будаваць птушыныя сталоўкі. Тры вучні са старэйшага класу як добра ведаючы сталярную справу, дапамаглі з дэталёвай інфармацыяй і парадамі як тэарэтычнымі, так і практычнымі усім калегам, якія звярталіся па дапамогу і хацелі збудаваць сталоўкі. Пабудова сталовак адбывалася часткова ў хатніх умовах, а часткова ў школе на практычных занятках. Моладзь будавала сталоўкі са сваіх матэрыялаў, але тым, хто яго не мог знайсці, кіраўніцтва Гуртка выдавала матэрыялы бясплатна – яны былі закуплены за грошы сяброўскіх складак. 

Дзякуючы так арганізаванай працы, падлеткі ахвотна ўзяліся за працу і збудавалі 5 вялікіх шкляных сталовак – праца старэйшых вучняў – а таксама 82 меншых, якія былі зроблены ўласнаручна вучнямі малодшых класаў гімназіі. Яшчэ на пачатку снежня вялікія сталоўкі былі размешчаныя па гораду наступным чынам: тры на гарадскіх агародах, адзін у Школьным батанічным садзе, і адзін у Школьным заапарку. Кожная з гэтых сталовак мела замацаваную групу вучняў, якая складалася з 6 хлопцаў, заданнем якіх было на працягу ўсёй зімы пастаянна даглядаць сталоўку – г.зн. апекавацца тым, каб сталоўка была заўсёды належным чынам ачышчаная ад рэштак ежы і напоўненая адпаведным кормам. Патрэбныя для гэтага запасы ежы хлопцы прыносілі з уласных кватэраў альбо збіралі па сваіх знаёмых, альбо таксама пакупалі за грошы, выдадзеныя кіраўніцтвам Гуртка. Што праўда, шмат корму для птушак прыносілі самі людзі, якія складвалі яго ў спецыяльныя слоікі, якія стаялі у гарадскім парку паблізу ад сталовак. Корм галоўным чынам складаўся з насення разнастайных раслін з вялікай колькасцю тлушчоў, такіх як лён, каноплі, мак, проса, семак сланечніка і гарбуза, з насення рознага пустазелля, а таксама сушаных ягад рабіны, каліны і ядлаўца. Толькі некалькі вучняў час ад часу прыносілі кавалкі сырога альбо прыгатаванага (але несалёнага) мяса, таксама мучных чарвякоў, якіх нашы птушкі так добра ядуць, а таксама мешаніну з сухога белага хлебу і... (далей некалькі словаў не чытаюцца – перакл.) 

/Гэта.../ даволі дарагі корм і яго прызначалі толькі сініца і дзятлам. Каб толькі гэтыя птушкі іх з’ядалі, тлушчавы корм трошкі падагравалі і растоплівалі, а потым змешвалі з насеннем ільну, канoплі, маку і гэтым залівалі шкарлупінне грэцкіх арэхаў, з якіх перад гэтым праз дзірку дыяметрам каля 1 см дасталі сам арэх. Потым такім чынам прыгатаваны арэх або вешалі па краях сталоўкі, або нават проста на галінках дрэваў, таму што толькі сініцы і дзятлы могуць сваімі кіпцюрамі ўчапіцца знізу за арэх, які хістаецца і найлепшым чынам з’есць тлушч знутры. Ніякія іншыя птушкі – такія, як дамовыя вераб’і – як бы яны ні стараліся, дастаць корм з іх не могуць. Для таго, што два вучні самі папрасіліся прыносіць штодзень на працягу трох месяцаў па ? кг сала, для таго, каб яго маглі есці толькі сініцы і дзятлы, сканструявалі вельмі простую сталоўку, які аказаўся вельмі практычным і добра выконваў сваю функцыю. Гэта невялікая квадратная дошчачка 1–1/2 см таўшчынёй і плошчай 14 х 14 см, якая падвешана на 4 ацынкованых дратах ад яе краёў уверх, джзе яны злучаюцца і ўтвараюць пятлю, за якую сталоўка і падвешваецца. Да падвешанай дошчачкі з дапамогай дроту знізу прымацоўваецца тоўсты кавалак сала, велічынёй не большай за 8 х 8 см скуркай да дошчачкі. Дрот, якім сала замацоўваецца, ў перакл.юх месцах праколвае яго і праз адмысловыя дзірачкі ў дошцы завязваецца на ёй. Сала размяшчаецца пад дошчачкай такім чынам, каб з кожнага боку дошчачкі было пустых 4 см і каб птушка, якая сядзіць на ёй зверху, да яго дастаць не магла. Знізу да сала – таксама на дроце – прымацоўваецца дубец даўжынёй 8, 5 см і таўшчынёй 6–7 мм так, каб ён мог свабодна рухацца. За яго, спіной уніз, трымаюцца сініцы і дзятлы, трымаючыся кіпцюрамі, і адрываюць давольныя кавалкі смачнага сала. Мушу прызнацца, што неаднойчы з прыемнасцю цэлымі гадзінамі я назіраў настойлівую і спрытную працу сініц і дзятлаў пад час харчавання на такой сталоўцы. Я пераканаўся, што падобная канструкцыя сапраўды вельмі добрая і такая простая, што кожны вучань ва ўзросце 9–10 гадоў з лёгкасцю можа яе змайстраваць з грашовымі расходамі на дрот і дошчачку. 


Акрамя тых 5 вялікіх сталовак, вучні – і гэта былі тыя наймалодшыя – зрабілі яшчэ 82 меншага памеру. Гэта былі сталоўкі вельмі простай і прымітыўнай канструкцыі. Найчасцей гэта была дошчачка, абабітая па краях фанерай і зверху забяспечаная дахам, а часам і двума бакавымі сценкамі, якія засланялі корм ад ветру, снегу і дажджу. Дашак быў часта прыкрыты замацаванымі на ім галінкамі, якія ня раз баранілі птушак ад драпежнікаў. Пры такіх сталоўках некаторыя вучні яшчэ вешалі альбо грэцкія арэхі з тлушчам, або вышэй апісаныя дошчачкі з салам. Такія сталоўкі былі сваімі ўладальнікамі змешчаныя альбо на ўласных падворках перад домам, альбо ля вакна выйсцем у бок парку альбо агароду, альбо беcпасрэдна на верандах ці балконах. 

Вучань, які размяшчае такую сталоўку, мусіць выкладваць корм для птушак не толькі першыя дні, калі ў яго яшчэ не скончыўся запал, але павінен усвядоміць і памятаць, што калі ўжо пачаў дапамагаць птушкам, то мусіць гэта трывала працягваць цягам усёй зімы, таму што здароўе, а часам і жыццё гэтага крылатага бядацтва цяпер ляжыць у яго руках, што, канешне, дапамагае адказна ставіцца да сваіх абавязкаў дзіцячай душы. Да ўсіх гэтых сталовак штодзень злятала вельмі многа птушак. Тут, як бы за агульным сталом працавалі розныя віды прыгожых сініц, дзятлаў, кавалікаў, вераб’ёў і д.п. Раней такога ў гарадскім садзе не бачылі. Панавала тут зімой такая нязмушаная цішыня! 

Я вельмі ўпэўнены, што з-за такога роду зімовага дадатковага харчавання птушак у значнай меры павялічыцца іх колькасць у бліжэйшыя гады. 

Каб яшчэ больш заахвоціць вучняў да дапамогі птушкам узімку, праз кіраўніцтва Гуртка для хлопцаў, якія сваёй дзейнасці вылучаліся ў гэтай справе, былі прызначаны каштоўныя ўзнагароды. Умовы іх атрымання былі наступныя: 1) дадатковае харчаванне птушкам павінна выкладацца праз усю зіму, 2) сталоўка штодзень адпаведна вычышчаная, 3) корм заўсёды свежы, 4) даволі энергетычна багатага корму (насення льну, канoплі, маку, тлушчы), 5) вучань абавязаны весці дзённічак сістэматычных назіранняў, у якім будзе занатоўваць: а) якія птушкі і ў які час харчуюцца, б) які корм і якімі птушкамі найчасцей з’ядаецца, в) як вядуць сябе птушкі да чалавека і да сябе падобных і г.д. 

Далей спецыяльна абранае Журы, якое складаецца з трох чальцоў Гуртка – вучняў старэйшых класаў і апекуна Гуртка на працягу зімы некалькі разоў наведвае сталоўкі тых хлопцаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, правярае гэтыя сталоўкі і, нарэшце, напрыканцы зімы калі дадатковае харчаванне птушак скончана, вышэй названыя ўзнагароды прызнае тым, хто сапраўды на гэта заслужылі. 

Моладзь апрача «ратавальнай акцыі» у выглядзе выкладвання дадатковага харчавання птушкам прыходзіла на дапамогу тым бездапаможным істотам і ў іншай форме, а менавіта праз недапушчэнне іх адлову людзьмі. Такім чынам невялікая група вучняў старэйшых класаў некалькі разоў рабілі экскурсіі на ўскраіны нашага гораду, дзе звычайна здзічэлыя лаўцы з дапамогай разнастайных пастак лапалі шчыглоў, сініц і іншых птушак; тут, падкрадваючыся да пастак, не раз ламалі іх і выпускалі злапаных птушак на волю. Калі ж такіх пастак знаходзілі многа, тады адзін з вучняў спяшаўся да бліжэйшага паліцэйскага, які збіраў пасткі і неаднойчы накладваў штрафы. Хлопцы з такіх выправаў заўсёды вярталіся задаволеныя тым, што зрабілі нешта пазітыўнае і што раз мацней пераконваліся, што той, хто любіць прыроду, перад усім павінен яе ахоўваць. 

На заканчэнне яшчэ хачу звярнуць увагу чытача на той вельмі важны момант, які трэба належным чынам выкарыстаць, што моладзь увогуле вельмі ахвотна стараецца да такой дапамогі птушкам. Пра гэта найвыразней сведчаць штодзённыя справаздачы вучняў пра свае сталоўкі, папросту адзін другому стараюцца распавесці якія ў іх былі ўчора птушкі, як сябе паводзілі. 

Пра спосабы харчавання апавядаюць з запалам і даволі дэталёва: так адзін распавядае, як яму ўчора мамуся дала кавалак сала, на які пасля размяшчэння прыляцела некалькі вельмі рухлівых сінічак, другі расказвае, што вакол яго сталоўкі, напоўненай разнастайным насеннем, птушкі цяпер прылятаюць пастаянна і разам харчуюцца смакатой не робячы адны адным ніякай крыўды. Толькі кавалік, калі прылятае, адразу адганяе іншых сваім доўгім, моцным і даволі грозна выглядаючым дзюбам. 

Мне вельмі прыемна, калі бачу, як мае хлопцы вітаюць прылёт кожнай птушачкі. Колькі ж прыгажосці і сэрца ў гэтай любві дзіцяці да змерзлага і галоднага крылатага сябра. І тыя дзеткі, якія сваёй рукой кідаюць птушкам ежу, які даглядае зімой гэтых рухлівых істотаў, становіцца ўжо абаронцам і сябрам жывёлаў і адначасова тады развівае ў сабе тое, што ёсць толькі добрымі якасцямі, прыгожымі і шляхетнымі, штораз больш высокія прыступкі займаючы ў сваіх духоўных і этычных вартасцях. 


Здымак да артыкула гімназістаў з птушынымі сталоўкамі Яна Каханоўскага 

Я.Каханоўскі, часопіс Niemen 1–1935 
Публікацыя Фёдара Ігнатовіча і Дзмітрыя Вінчэўскага (пераклад з польскай) 

Паводле birdwatch.by