Якія нашыя дзеці?

Інфармацыя для дзіцяці


Ты нармальнае, добрае, класнае дзіця. Усё ў цябе ідзе добра, хоць, канечне, як і ў кожнага, ў пэўных сітуацыях бывае так, што пачынаеш злавацца. Бацькоў ты любіш, можаш з імі «дамовіцца», яны ўвогуле добрыя, але часам цябе «нервуюць». І гэта тыповая сітуацыя.

Інфармацыя для бацькоў



  1. Дзіця геніяльнае
    Вашае дзіця — гэта геній, алімпійскі чэмпіён. Яно папросту выдатнае, цудоўнае, усебакова адоранае. Да таго ж гэта не толькі вашая прыватная думка, бо дзіця абследаваў псіхолаг. У выніку гэтых абследаванняў высветлілася таксама, што апрача інтэлекту дзіця адоранае незвычайнымі ўменнямі лагічнага мыслення і выдатнай каардынацыяй зроку і слыху. Пры гэтым яно паслухмянае і паважлівае да старэйшых. Прыклады зваротаў да дзіцяці:



  • Як цудоўна, што ты ў нас ёсць. Толькі разам з табой мы маем шанс гэта зрабіць.



  • О, якая выдатная ідэя. Мы самі ніколі б да такога не дадумаліся.



  • Любы наш, дзякуючы табе напэўна перамога будзе за намі.



  • Ну, ты проста выдатна, цудоўна гэта робіш.



  • Любы наш, працягвай, працягвай. Мы без цябе не дадзім тут рады.


  • Дзіця няўдалае
    Любіце вашае дзіця, але, на жаль, не дае яно падставаў для гонару і славы. Яно бездапаможнае, неакуратнае, неарганізаванае. Усё, да чаго даткнецца, — адразу ж брудзіцца або і ламаецца. І няма нічога дзіўнага, таму што спецыялісты кажуць, што яно балансуе на мяжы інтэлектуальнай нормы. Многага не разумее, пераацэньвае ўласныя магчымасці, інфантыльнае і да сябе ставіцца некрытычна. Так, гэта яшчэ салодкае маленства, але ж... Прыклады зваротаў да дзіцяці:



    • Пакінь, пакінь, даражэнькі, для цябе гэта залішне складана.



    • Мама і тата потым табе ўсё растлумачаць, а цяпер не чапай, не перашкаджай, сядзі сабе спакойна і глядзі. 



    • Не чапай! Ідзі прынясі сябе кубікі з Чырвонай Шапачкай і гуляйся. 



    • Коцік, ты ўсё нам псуеш. Гэта для нас вельмі важная рэч. Пакладзі, а то яшчэ што-небудзь згубіш. 



    • Адпачні сабе.


  • Дзіця «разарванае»
    МАМА
    Твой муж выразна абагаўляе старэйшую дачку. Гэта не толькі несправядліва ў дачыненні да іншых вашых дзяцей: дзяўчына з кожным днём становіцца ўсё больш эгаістычнай, самаўпэўненай, агрызаецца і пагардліва ставіцца да іншых. З табою ў яе асабліва цяжкія адносіны, бо яна ведае, што бацька ёй усё дазваляе і заўсёды абароніць. Муж неаб'ектыўны, зусім не прыслухоўваецца да тваіх абгрунтаваных аргументаў. У кожнай спрэчнай справе ён заўсёды, не разбіраючыся і не ўнікаючы ў дэталі, стане не на твой бок і дачцэ будзе верыць больш, чым табе. Звароты тыпу:


    • Во, на табе, любімая татава дачушка вярнулася!



    • Якім тонам ты са мной гаворыш! (Да мужа: А ты, як заўсёды, не чуеш, што яна мяне ні ў грош не ставіць!)



    • Не строй з сябе самую разумную!



    • Думаеш, усё табе можна! Прыкідваешся такой мілай дачушкай, а я то добра ведаю, што ў цябе ў галаве!



    • Ага, цяпер дык такая разумная. А каб прыбраць за сабой у ванне, дык для шаноўнай прынцэсы ўжо завялікая праца!



    • Не агрызайся! І не ўсміхайся так іранічна. Трымаеш мяне за дурніцу і думаеш, што я гэтага не бачу?


    ТАТА
    Твая жонка не любіць старэйшую дачку. Бачыш, што часта бывае несправядлівай, за ўсё яе крытыкуе, да ўсяго чапляецца — проста яе крыўдзіць. Табе гэта балюча і са свайго боку стараешся даць дачцэ падтрымку, ацаніць і пахваліць яе, паказаць сваю любоў. Гэта ж сапраўды добрая дзяўчына! Звароты тыпу:




    • Як добра, дарагая, што прыйшла, ты нам вельмі дапаможаш.



    • О, бачу, што табе вельмі добра гэта ўдаецца!



    • Як прыемна, што можа нешта зрабіць разам.



    • Радуюся, што ў мяне такая выдатная дачушка.



  • Дзіця лянівае і хітрае
    Вашае дзіця мае вельмі пасрэдныя вынікі ў школе. Усе ведаюць, што магло б яно вучыцца значна лепш, але бяда — лянота. Пры гэтым яшчэ і хітрыкі. Яно выкарыстоўвае — прычым вельмі таленавіта — кожную сітуацыю, абы толькі ўцячы ад навукі. Так што вам даводзіцца быць увесь час вельмі пільнымі, уважлівымі, насцярожанымі. Без вашага кантролю і пастаяннага ўмяшальніцтва заставалася б вашае дзіця па тры гады ў кожным класе. Прыклады зваротаў: 



    • Ну, што сёння было ў школе? Ты мне зубы не загаворвай, толькі скажы, што ў школе. 



    • Пакінь гэта. Лепей ідзі, паўтары гісторыю — заўтра кантрольная работа, памятаеш? 



    • Кажу табе, ідзі рабіць урокі. Табе абы-якая прычына, толькі б не вучыцца! 



    • Што? Атрымаў «чацвёрку»? Ну, гэта трэба залатымі літарамі запісаць. Хоць, зрэшты, нічога дзіўнага, усё-ткі я тры вечары над табой прасядзела.


  • Дзіця любімае
    Вы любіце дзіця. Яно спакойнае, добразычлівае, адкрытае. Вам падабаецца быць з ім, разам рабіць розныя рэчы. Вы цешыцеся, калі вы разам. Выразна відаць, што і дзіця вас любіць. Гэта ніякі не геній, не восьмы цуд свету, але гэта вашае дзіця, і вялікае шчасце, што яно такое, якое ёсць.

  • Прыклады зваротаў:  Імправізуй…