Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, інфармацыі пра DW-RADIO і DW-TV, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел “Deutschkurse”“Deutschkurse”.
DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.
Deutsch Interaktiv прапаноўвае для педагогаў у 30 лекцыях практычныя рэкамендацыі, метадычныя указанні і працоўныя аркушы па граматыцы, лексіцы і фанетыцы для выкладання нямецкай мовы ў групах з ўзроўнем А і В.
Unterrichtsreihen тут Вы знойдзеце матэрыялы на серыю заняткаў па адной тэме. Для прыкладу прапануецца тэма “Der Mauerfall”.
DidAktuelles: Didaktisierte Informationsangebote. У гэтым падраздзеле настаўнік штодня можа знайсці аўтэнтычныя няспешна начытаныя, якасныя і цікавыя навіны з радыё і прапанаваць на занятку. Патрэбна толькі спампаваць навіну ў фармаце MP3, раздрукаваць тэкст аўдыёзапісу, аднамоўны гласарый да яго і практыкаванні да тэкста. На занятку можна праслухаць запіс, абмеркаваць змест, патлумачыць значэнне вылучаных словаў, і напрыканцы зрабіць пасьлятэкставыя заданіі ці правесці дыскусію.
Да шчасця, мінулі часы, калі навучалі на занятках замежных моваў чаму заўгодна, але не камунікацыі. Сёння чалавек, які вывучае мову, мусіць таксама знаёміцца з культурай краіны, мову якой ён вывучае, і разумець яе. DW у рубрыках “Dialektatlas” і “Wort der Woche” знаёміць чытачоў з дыялектамі нямецкай мовы і асаблівасцямі мясцовасцяў. Так, пайшоўшы па спасылках, можна знайсці нават рацэпт прыгатавання знакамітай берлінскай слодачы – бэрлінэра.
Штотыдзень на сайце ў рубрыцы “Слова тыдня” тлумачацца размоўныя словы, з якімі можна сутыкнуцца ў нямецкамоўным асяродку, прэсе і сучаснай літаратуры. Напрыклад, што азначае “Arschkarte”, слова, якое на першы погляд можа спужаць. А гісторыя ўзнікнення гэтага слова можа зацікавіць як малога, так і старога.
“Arsch ist eine nicht sehr vornehme Bezeichnung für das menschliche Hinterteil. Früher wurde beim Fußball die rote Karte als Arschkarte bezeichnet. Bevor es das Farbfernsehen gab, konnten die Zuschauer zuhause nicht zwischen der gelben und der roten Karte unterscheiden. Dies zwang den Schiedsrichter dazu, die beiden Karten in verschiedenen Taschen aufzubewahren. Die rote Karte befand sich immer in der hinteren Hosentasche des Schiedsrichters. Darum wurde sie Arschkarte genannt. Wenn heute jemand in einer Situation benachteiligt ist oder Pech hat, kann man zu ihm sagen: „ Da hast du aber die Arschkarte gezogen.“
Акрамя таго, цяперашняя моладзь з захапленнем звяртаецца да тэхнічных навінак. Аўдыёзапісы навінаў ці адпаведных моўных праграмаў можна прапанаваць дзецям для самастойнага праслухоўвання ў плэеры і змантаваць 15 хвілінаў музыкі, ідучы па вуліцы, замяніць на ненавязлівае вывучэнне мовы.
Падрыхтавала Ганна Краснова