Сістэма ацэнкі пры выкарыстанні актыўных метадаў навучання

Пры АМН важна стымуляваць актыўнасць вучня, ацэньваць не толькі веды, але і ўменне сфармуляваць думку, праявіць лідэрскія якасці, канструктыўнасць і добразычлівасць ў зносінах. Дзеля гэтага, акрамя класнага журнала, я вяду свой, дзе знакамі “+” і “ – “ пазначаю працу дзяцей на ўроках.


Гэта могуць быць не толькі веды па прадмеце, але і дасведчанасць у тэме, іх асабістыя погляды і думкі, цікавыя прапановы, нестандартныя рашэнні. Калі вучань працаваў на ўроку недастаткова, каб паставіць яму адзнаку, я стаўлю яму “+”. Калі набіраецца дзесяць плюсікаў, гэта эквівалент адзнакі 10.


Калі ж вучань не адказаў на пытанне, ён атрымлівае “ – “. Адзін “мінус” скасоўвае адзін “плюс”. Мінусы таксама могуць назапашвацца і перарастаць у дрэнную адзнаку. Такая сістэма стымулюе працу вучняў на ўроку, робіць іх больш актыўнымі і ўважлівымі, развівае крэатыўнае мысленне.