Фізіка

Сайт «Школьная фізіка для настаўнікаў і вучняў


Сайт створаны настаўнікам Магілёўскага абласнога ліцэя №1 А. Саковічам.

Асноўныя напрамкі матэрыялаў сайту:

* тэорыя, задачы, развязванні;

* рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял 9–11 класа;

* методыка, тэхналогіі навучання, дыдактычныя сістэмы;

* электронныя бібліятэкі;

* даведкавы матэрыял, вышэйшыя вучэбныя ўстановы;

* артыкулы часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» (ФПВ);

* спасылкі на сайты па фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі;

Таксама на сайце рэгулярна размяшчаюцца адукацыйныя навіны.

Інтэлектуальнае спаборніцтва «Фізіка з беларускага куфэрка»


Унікальная педагагічная распрацоўка, у якой фрагменты твораў беларускай літаратуры разглядаюцца з пункту гледжання фізікі, складзеная настаўнікам Ляхавецкай школы (Маларыцкі раён) Іванам Кульбедам.

Спампаваць матэрыял (doc, 141 КБ)

«Лабараторная на EXCELlent»


Кампутары на ўроках фізікі – гэта ўжо даўно не навіна, але, нажаль, яшчэ не правіла. Распрацоўка індывідуальных заданняў, статычныя і дынамічныя дэманстрацыі фізічных працэсаў і з'яў, вучэбныя відэафільмы і мультымедыйныя прэзентацыі сталі неад'емнай часткай вучэбнага працэсу.

Аднак пры правядзенні лабараторных работ кампутар выкарыстоўваецца, яшчэ не так часта. Або, часам, досыць толькі аднаго кампутара, каб з яго дапамогай лабараторную работу за ўрок выканаў цэлы клас.

Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да іспыту па фізіцы (павышаны ўзровень)


Дапаможнік, складзены Аляксандрам Плятнёвым змяшчае прыкладныя планы адказаў на пытанні білетаў выпускнога іспыту па фізіцы за курс сярэдняй школы, падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найболей распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы, прыкладныя алгарытмы для выканання эксперымен-тальнай часткі білетаў, навучалыя блок-схемы, паэтапнае самастойнае запаўненне якіх дазваляе сістэматызаваць веды па фізіцы.

Методыка самаправеркі на ўроках фізікі



Методыка, распрацаваная настаўнікам вышэйшай катэгорыі А. Г. Сядзякам, выкарыстоўваецца аўтарам ўжо на працягу 5 год і прыдатна для паўрочнага кантролю ведаў вучняў 9-х -12-х класаў на ўроках фізікі.


Спампаваць (doc, 73 КБ)

Руска-беларускі фізічны слоўнік

Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.

Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк,
Аляксандр Сабалеўскі.

Спампаваць pdf-файл (12 MБ)

Старонкі