Фізіка

“Архімед” і эксперымент, або Выкарыстанне лічбавай лабараторыі на занятках па фізіцы

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета
Як паказвае практыка, фізіка ў вучняў не карыстаецца вялікай папулярнасцю. Школьнікі лічаць гэты прадмет складаным, не могуць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы.
Таму самым важным для настаўніка заўсёды лічылася пытанне “Як?”


Кантрольны ўрок «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»

Прадмет: Фізіка
Клас: 8
Тэма 2: Электрамагнітныя з’явы.
Урок 37/19: Кантрольная работа №2 «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
Задачы: абагуліць і паглыбіць узровень ВУН вучняў; праверыць і ацаніць узровень іх ведаў; ацаніць узровень сфарміраванасці ў іх навыкаў рашэння фізічных задач. Развіццё: навыкі аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці; матэматычныя ператварэнні; вылічальныя навыкі.

«Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства»

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

Матэрыялы для вывучэння тэмы «Цеплавыя з'явы»

Прадмет: Фізіка. Клас: 8. Тэма: І (Цеплавыя з'явы), апошні ўрок. Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
1. План-канспект урока
2. PowerPoint-прэзентацыя «Рашэнне задач на разлік Q пры плаўленні і крышталізацыі"
3. Камп’ютарны тэст па выніках вывучэння тэмы



Урок-канферэнцыя «Атамы і выпраменьванне»


Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д.

«Школьная фізіка ад Саковіча»


Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.

На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.

Даследчая дзейнасць вучняў


Прапануем вам азнаёміцца з серыяй прэзентацый па фізіцы, прысвечаных арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў па тэме «Энергазберажэнне», а таксама канкрэтным прыкладам правядзення вучэбных даследаванняў у школе.

Лічбавая лабараторыя «Архімед»


Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр, Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыенту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.

Спампаваць (doc, 1,14 МБ)




Інавацыйныя метады і беларуская рэчаіснасць

Тамара Мацкевіч
Артыкул змешчаны ў часопісе «Фізіка. Праблемы выкладання» №1. 2007 г., а таксама ў зборніку "Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе«
Мая выкладчыцкая дзейнасьць у Беларускім гуманітарным ліцэі пачалася з пошуку такіх адукацыйных тэхналогіяў і метадаў навучання, якія, ні у якой меры не адмаўляючы патрэбы і карыснасці ведаў, дазваляюць пабудаваць працэс навучання так, каб пры гэтым мэтаскіравана развіваліся інтэлектуальныя магчымасці ліцэістаў, фармавалася сістэма ведаў, набываліся грамадзянскія кампетэнцыі, выбудоўвалася сістэма каштоўнасцей. Перагледзеўшы стосы літаратуры, я прыйшла да высновы, што актыўныя формы навучання – гэта тое, што трэба. Калі я распрацоўвала курс фізікі ў стратэгіі актыўнага навучання, мне здавалася, як толькі пачну карыстацца новымі методыкамі, дзецям стане вельмі цікава і лёгка вучыцца. У нас будуць зусім іншыя стасункі: партнэрскія, дабразычлівыя. Мы будзем супрацоўнічаць у навучальным працэсе, знікнуць праблемы з дысцыплінай. Гэта сапраўды так і атрымалася, але… >>>

Старонкі