Блог Рэдактар

Што было добрага ў 2024

Рэдактар
06.01.2025
  • Сайт nastaunik.info яшчэ ўлетку выйшаў на агульнаеўрапейскую прастору, таму ён цяпер мае адрас https://nastaunik.eu/ 
  • З'явіўся новы адукацыйны рэсурс, дзе сабрана ўсё самае важнае і самае патрэбнаe: ад апісання тэндэнцый у адукацыі да метадычных прыёмаў і парад. Прыемна, што на гэтым рэсурсе з'яўляюцца новыя старонкі, кожная прысвечаная адной тэме. Чакаем "доказную педагогіку"

У ліпені 2024 г. сайт nastaunik.info перастаў грузіцца

Рэдактар
29.07.2024

Прычына абмежавання доступу да сайта nastaunik.info невядомая. 
Нагадваем, што сайт Nastaunik.info cтвораны ў 2005 годзе настаўнікамі для настаўнікаў. Гэта пляцоўка для абмену метадычнымі распрацоўкамі, сцэнарамі ўрокаў і іншымі карыснымі для выкладання матэрыяламі. Сайт не з'яўляецца СМІ, ён не мае ні рэдактараў, ні карэктараў ні цэнзараў. Кожны настаўнік можа на імі бясплатна  змясціць або спампаваць любы адукацыйны матэрыял. 

Літаратурнае чытанне 2 клас. Для каго падручнік?

Рэдактар
16.02.2023
Цікава, каб у Беларусі настаўнікі мелі магчымасць выбіраць падручнікі, ці выбраў бы хто вось гэты падручнік: Літаратурнае чытанне, 2 клас. Аўтары: Антонава Н. У., Буторына І. У., Галяш Г. А.? Але беларускім настаўнікам і дзецям выбіраць не выпадае: гэта адзіны? дапушчаны Міністэрствам адукацыі Беларусі для школ з рускай мовай навучання - фактычна для ўсіх гарадскіх дзяцей 21-га стагоддзя.