"Факусуйся на тым, што ты можаш змяніць!"

Тамара Мацкевіч
19.11.2023
"Факусуйся на тым, што ты можаш змяніць!"
Гэта цытата Каталін Карыко - сёлетняй нобелеўскай лаўрэаткі ў галіне фізіялогіі і медыцыны.
Згодна з ёй на 100%, бо жыццё кароткае і трэба паспець заглыбіцца хоць у адну справу, каб быў вынік.
Паслухала пра яе чарговы падкаст, якія робяць маладыя навукоўцы. Адразу ўзгадала, як нам распавядалі шведскія калегі, што яны падчас нобелеўскага тыдня на ўроках вывучаюць новых лаўрэатаў і тэмы, за што яны атрымалі прэміі. Увесь свет тады пра гэта гудзіць, ёсць шмат цікавых артыкулаў, інтэрв'ю. Так актуалізуюцца школьныя навуковыя веды, бо з медыя дзецям нашмат цікавей атрымліваць актуальную інфармацыю, чым з падручніка.
Вось і мы маем такую магчымасць. Вельмі раю паслухаць гэты падкаст асабліва настаўнікам біялогіі і класным кіраўнікам, даць спасылку сваім вучням, абмеркаваць на якой класнай гадзіне.
Па-першае, як прыклад, што ўсё геніяльнае і самае складанае можна патлумачыць проста, калі ты ў гэтым разбіраешся.
Па-другое, біяграфія вугоркі Кэталін Карыко - прыклад блізкага беларусам лёсу. Як пра суседку якую слухаеш: адсутнасць грошай, ідэалагічны ціск, вымушаная эміграцыя, але захаванне грамадзянства...
Па-трэцяе, устаўляе мазгі некаторым бацькам і настаўнікам, якія скіроўваюць сваіх дзяцей за мяжу. Так. Іх цяпер трэба ратаваць, але папярэджваць, што адзінае выйсце людзьмі звацца - жыць дома, вяртацца, хай  праз 30 год, як зрабіла гэта Кэтэлін. Трэба ведаць, што і ў свабодным свеце водзяцца стукачы, і ў ЗША наўрад вы атрымаеце грант на фундаментальныя даследаванні, калі вы - эмігрант, нават нобелеўскі лаўрэат.
Па-чацьвёртае, не Орбанам адзіным... Кіраўнікі мяняюцца, а Радзіма адна.
Цікавы момант пра маці Кэталін, якая верыла ў сваё дзіця. Але паслухайце самі: