Досвед клубу «Прадслава»
Сваім досведам у арганізацыі дзіцячага клуба ЮНЕСКА «Прадслава» падзялілася настаўніца віцебскай школы №45 Ніна Каўпак.
Спампаваць матэрыял (zip, 15 КБ)
Сваім досведам у арганізацыі дзіцячага клуба ЮНЕСКА «Прадслава» падзялілася настаўніца віцебскай школы №45 Ніна Каўпак.
Спампаваць матэрыял (zip, 15 КБ)
Школьная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачыма школьніка»
Распрацоўка настаўніцы мінскай школы №63 Таццяны Шчурко
Спампаваць матэрыял (doc, 45 КБ)
Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне.
Урок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”
Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя”
Урок прапануецца для факультатыва па тэме “2-я сусветная вайна” а таксама для выкарыстання падчас урокаў у 10 класах і 12 класах па дванаццацігадовай праграме школы.
Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага слайд-фільма. Яе можна атрымаць на дыску ( пішыце, каму трэба на info @nastaunik.eu).
Распрацаваны для вучняў 10–12 класаў настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудой.
Спампаваць сцэнар трэнінгу (doc, 100 КБ)
Распрацоўка намесніцы дырэктара мінскай школы №213 Ніны Чумак. Семінар распрацаваны для школьнага клуба «Лідэр». Мэта прапанаванага семінара - даць уяўленне пра чалавека-грамадзянiна; садзейнiчаць развiццю лiдэрскiх здольнасцяў вучняў.
Спампаваць сцэнар (doc, 71 КБ)
Cпампаваць дапаможную прэзентацыю для семінара (ppt, 240 KБ)
Сцэнары выхаваўчых заняткаў «Мой лёс – мая краіна» і «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё» з выкарыстаннем актыўных метадаў. Распрацаваныя настаўнікамі кобрынскай сярэдняй школы №7 Інай і Андрэем Чахомавымі.
Матэрыял прадстауляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўнікам-лідарам, а таксама кіраўніцтву ўстаноў адукацыі, якія зацікаўленыя ў стварэнні гнуткай сувязі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама ў выхаванні граматнай у прававым плане асобы. Аўтар – настаўніца-дэфектолаг смаргонскай школы-садка Алена Чыкіна
Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ)
Н. Ляўкевіч, в. Дварэц, Дзятлаўскі раён
Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.
Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны.
Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).
Т. Лабанава, СШ №2 г. Барані
Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.
Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ)