Грамадзянская адукацыя

Навучальная гульня ГЭТА ЗУСІМ НЕ КЛАСНА! (ПАДЛЕТАК І МІЛІЦЫЯ)

Таварыства Беларускай школы і Асветніцка- дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” распрацавалі камп’ютарную гульню “ ГЭТА ЗУСІМ НЕ КЛАСНА! (ПАДЛЕТАК І МІЛІЦЫЯ)”, каб дапамагчы дзецям 13-17 гадоў зразумець іх правы і набыць навыкі бяспечных паводзін падчас стасункаў з праваахоўнымі органамі.

Даследаванне “Механізмы ажыццяўлення правоў студэнтаў і выкладчыкаў падчас эпідэміі”

Гомельскае прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” у чэрвені 2020 года апытала 120 студэнтаў і 36 выкладчыкаў. Высвятлялася, як успрымаюць студэнты і выкладчыкі Гомеля тыя меры, якія прымаюцца ў іх вну ў сувязі з эпідэміяй, аналізавалася, наколькі ўлічаны іх правы на атрыманне якаснай адукацыі і годныя ўмовы працы.

Як зацікавіць вучняў прыродай падчас пандэміі? 11 анлайн-метадаў ад АПБ

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) падрыхтавала 11 актыўнасцяў, якія дапамогуць зацікавіць дзяцей дзікай прыродай і экалогіяй анлайн.

Дапаможныя матэрыялы на ўрок "Правы і адказнасць непаўналетніх"

Калегі! Не забываемся, што грамадазнаўства - гэта практычны прадмет, а не тэарэтычны. Менавіта ён павінен дапамагчы нашым вучням сацыялізавацца і стаць грамадзянамі Беларусі.

“Дзея” і “Прававая ініцыятыва” стварылі мабільны дадатак “Твае правы”

“Твае правы” — кішэнны дапаможнік, распрацаваны для таго, каб паказаць прававы пункт гледжаньня ў зносінах з супрацоўнікамі органаў унутраных справаў. Вы ў любы момант даведаецеся, якія маеце правы і як можаце абараніць іх.

MediaToolkit- cкарбонка практыкаванняў для ўрокаў і класных гадзін

Практыкаванни для ўрокаў, класных і інфармацыйных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў з медыяадукацыйным зместам дапамогуць развіць крытычнае мысленне і засвоіць практычныя навыкі бяспечнага і адказнага карыстання медыйнай прасторай.

„Іншамаркі“ і „блізкае замежжа”. Як словы праграмуюць светапогляд

Табліца Мендзялеева? Насамрэч у свеце ніхто не ведае табліцы перыядычных элементаў пад такім імем, як не ведаюць і "метапрадметныя кампетэнцыі", "великую отечественную войну", "радыё Папова" і яшчэ шмат штампаў і фэйкаў, якімі мы карыстаемся.
Нават ёсць анекдот: Табліца Мендзялеева спачатку прыснілася Пушкіну, але ён нічога не зразумеў. Дык вось, папраўдзе — не зразумеў і Мендзялееў.

Юлія Некраш: Ну давайце яшчэ лямпачкі павыкручваем!

Хто лепш разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях: філолагі ці інфарматыкі? Думеце інфарматыкі? Не заўсёды! Яны ведаюць як, а філолагі ведаюць навошта.

Як дапамгчы адукацыі або ці атрымае настаўніца грант ад Google?

Мала хто ведае, што беларусы могуць выйграць любыя адукацыйныя гранты, але гэта не азначае, што родная дзяржава дазволіць іх атрымаць.

Старонкі