Падручнік гісторыі 2016 г. для 6-га класа
Канешне, падручнік гісторыі – не мастацкі тэкст. Аднак чаканы аповяд пра эпоху ледавікоў, мамантаў, жыццё першабытных людзей, што насялялі наш край, настройвае 12-гадовага вучня на таямніча-апавядальны лад, запаволены рытм з аазісамі малюнкаў, схематычных картаў і храналагічных стужак. Праз гэта павінен нарадзіцца тэкст, як бы запісаны з голасу настаўніка, што “сваімі словамі”, проста апавядае пра незнаёмае. Такога, на жаль, я не магу сказаць пра тэкст падразгляднага падручніка.




Кажуць, што нацыю ў значнай ступені ствараюць падручнікі гісторыі. У 1991 – 95 гг. на школьных уроках гісторыі ў нас ужо гаварылі пра “папярэднікаў” і “бацькоў БНР”: Вацлава Іваноўскага, братоў Луцкевічаў, Язэпа Лёсіка, Язэпа Варонку ды інш., як гэта робяць, напрыклад, амерыканцы, узгадваючы “бацькоў Канстытуцыі” 1791 г. Джэймса Мэдысана і Томаса Джэфэрсана. Потым усё зноў вярнулася на савецкія рэйкі, нават горш: за выкарыстанне БНР-аўскай сімволікі цяпер могуць аштрафаваць, арыштаваць, выгнаць з працы ці вучобы.
(Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм. Мінск: Медысонт, 2009)