Гульня як сродак навучання

Гульнявая прафілактыка галёрачных настрояў

Адвечная праблема – дысцыпліна… Тыя, каму не паступаць у ВНУ, раптам пачынаюць замінаць працэсу навучання тых, каму паступаць. А ўвага настаўніка да адных прыводзіць да страты кантролю над астатнімі. Што рабіць? Заклікаць да сумлення? Прыстрашыць двойкай або бацькамі?...Свае гульнявыя прыёмы засяроджвання ўвагі занадта ўзбуджанай аўдыторыі прапануюць доктар педагагічных навук Вячаслаў Букатаў і кандыдат педагагічных навук Аляксандра Яршова.

Адукацыя на прыродзе

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.

Гульня па творах М.Гарэцкага і Э.М. Рэмарка

Гульня «Разумнікі і разумніцы» па творах Максіма Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» і Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без пераменаў». Распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (Бабруйск) Вольгай Рудай.

Інтэрактыўная гульня Гандаль

Удзельнікі сядаюць у кола. Вядоўца ў сярэдзіну кола выстаўляе загадзя падрыхтаваныя пластыкавыя кубачкі. Кубачкі маюць налепкі ў выглядзе трох розных фігурак (напрыклад, квадрат, трохкутнік і круг). У кожным з кубкаў розная колькасць нарэзаных каляровых паперак – грошай. Зялёныя – вартасцю 500 адзінак, Чырвоныя – 200, Сінія – 100. Але ў кубках з аднолькавымі фігуркамі аднолькавыя сумы грошай (пра гэта не гаворыцца)...

Старонкі