Замежны досвед

Што мы пабачылі ў Варшаве

Наталля Ільініч, aacenka.by

У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі.
У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі...

Рэформа школы ў Германіі: Гнуткае бязладдзе?

Андрэас Вірвальскі
Паводле www.goethe.de

Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.

Старэйшая школа ў Амерыцы

Вера Мацкевіч
Спецыяльны карэспандэнт Настаўнік.Info правяла дзень у старэйшых класах амерыканскай школы. Дзякуючы вашым падказкам, ёй было пра што распытаць тамтэйшых вучняў і настаўнікаў. Адзінае, не атрымалася асвятліць такую істотную для беларускіх педагогаў «сістэму матэрыяльнага стымулявання»: акцэнтавацца на чужых заробках у Амерыцы папросту не прынята.

Хібы ў нямецкай адукацыі

FOCUS
Часопіс FOCUS змяшчае меркаванні нямецкіх адмыслоўцаў пра тое, якія хібы яны бачаць у сённяшняй адукацыйнай сістэме Нямеччыны:
- Уся праблема ў федэральнай сістэме...
- Трэба разумна размяркоўваць рэсурсы...
- Летнія вакацыі надта доўгія...
- Надта амбітныя бацькі толькі дзейнічаюць на нервы...
- Адна рэформа за другой без усялякай навуковай базы...

Чэшская рэформа адукацыі вачыма беларускіх адмыслоўцаў

У 2004 г. на працягу пяці дзён беларуская група работнікаў адукацыі мела сустрэчы ў Празе з чэскімі калегамі. Яны наведалі Міністэрства школ, моладзі і спорту, Карлаў універсітэт, цэнтры падвышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, цэнтры падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў АСІС, Ніжэй прадстаўлены артыкулы, якія сталіся вынікам той паездкі ў Прагу.

Карыснае з польскага досведу для школьнай адукацыі ў Беларусі

На працягу першага снежаньскага тыдня 2009 года група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі.

Школа ў ЗША

Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма...
Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы).
Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць — па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? Ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі «важыць» 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў.

Рэформа адукацыі ў ГДР. Каментар Пётры Садоўскага

Д-р Пётра Садоўскі* Пётра Садоўскі – германіст, першы амбасадар Беларусі ў Германіі (1992–1994 гады), кандыдат філалагічных навук, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання.

Школьныя настаўнікі маюць у ФРГ статус дзяржаўных службоўцаў (Beamte), і адпаведна гэтаму пасля аб’яднання ФРГ і ГДР настаўнікі ГДР павінны былі прайсці праз працэс, якія можна ўмоўна назваць люстрацыяй або праверкай на лаяльнасць.

Старонкі