Рэформа сістэмы адукацыі ГДР
Настаўнік.інфо вывучае сітуацыю з посткамуністычным рэфармаваннем сістэмы адукацыі. Госць нашага сайту - кіраўнік аддзелу Міністэрства адукацыі, моладзевай палітыкі і спорта зямлі Брандэнбург (ФРГ) доктар Гельмут Габерландт (Helmut Haberlandt), які паводле сваёй пасады пасля аб’яднання Германіі займаўся на сваёй адміністрацыйнай тэрыторыі пераводам школ ГДР на дэмакратычныя рэйкі.




19 – 20 жніўня 2006 году ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: 13-гадовы Светавіт і 12-гадовы Славамір.
Артыкул Уладзіміра Коласа – дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, напісаны пасля ўдзелу ў Расійскай канферэнцыі развіцця Грамадскіх Школьных Фондаў. Аўтар апісвае кірункі рэформы і стан, ў якім знаходзіцца адукацыя ў Расіі сёння. Артыкул напісаны ў жанры публіцыстыкі, таму чытаецца лёгка, не губляючы пры гэтым інфарматыўнасці.