Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.10.2012

«Беларусь еўрапейская – Еўропа беларуская»

Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.). Сярод матэрыялаў: дапаможнік для настаўніка – куратара дзейнасці гуртка «Школьны еўрапейскі клуб»; матэрыялы конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі; медыяазбукі; гульні «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг»; інш.

19.10.2012

Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў

Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей.

19.10.2012

«Восем крокаў да мінулага»

Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей. Трэба прапанаваць такія фрагменты гісторыі Радзімы, якія маглі б нешта скалыхнуць у душы, зрушыць ўяўленні пра мінулае, а праз яго – і пра сучаснае, і пра будучае Беларусі...

18.10.2012

Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».

18.10.2012

«ForteE»: Блог настаўніка замежнай мовы

На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа». 
Мару пра школу, у якой дзеці вучацца з задавальненнем. У якой не трэба баяцца атрымаць дрэнную адзнаку, бо іх, адзнак, наогул няма. І няма страху, калі дзіця нешта забылася ці не ведае. Не калоціцца яно, выходзячы да дошкі. Бо настаўнік і вучань супрацоўнічаюць. У школе маёй мары вучань самастойна выбірае для сябе тэмп навучання і аб'ём навучальнага матэрыялу. Ён вучыцца думаць.
Але пакуль такой школы няма. Настаўнік выступае больш як кантралёр, а не як дарадчык. Сучасная школа выхоўвае парадак і дысцыпліну. Яна ставіць паслухмянае дзіця ў рамкі, якія наўрад ці спрыяюць выхаванню свабоднай асобы. Ці разумныя гэтыя рамкі?
У сваёй навучальнай дзейнасці я спрабую стварыць такую прастору, хоць нейкую частку яе, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Я пішу для настаўнікаў і вучняў як дарадчык, каб яны мелі выбар. І пішу для свайго ўласнага развіцця... 

18.10.2012

Урок для вучняў 7 класа. Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».

18.10.2012

«Seasonal Holidays»: Урок англійскай мовы для вучняў 7 класа

Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Падручнік разлічаны на меншую колькасць гадзін, чым прадугледжана вучэбным планам, таму на ўроках я выкарыстоўваю разнастайныя дадатковыя матэрыялы. Гэты ўрок не першы па дадзенай тэме, вучні ўжо валодалі звесткамі пра святы ў Вялікабрытаніі, а таксама працавалі з тэкстамі пра некаторыя святы ў Беларусі. Хацелася, каб вучні паўтарылі матэрыял, звязаны з святамі ў Вялікабрытаніі і на аснове гэта паспрабавалі расказаць пра святы ў Беларусі... 

18.10.2012

Газета для вучняў старэйшых класаў

Даслала Наталля Пракаповіч, СШ №2 г. Паставы, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
У нумары:
• Сем ключоў да поспеху.

18.10.2012

«Поспех»: Газета для вучняў старэйшых класаў

Даслала Наталля Пракаповіч, СШ №2 г. Паставы, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
У нумары: 
• Сем ключоў да поспеху. Меркаванні адзінаццацікласнікаў
• Тэст «Хто ты такі?»
• «Як стаць паспяховым» ад Стыва Джобса
• Спроба параўнання беларусаў і амерыканцаў у артыкуле Наталлі Пракаповіч
• Зыгмунт Чаховіч – паўстанец, пакутнік, духоўны бацька Янкі Купалы ў артыкуле Ігара Пракаповіча  

18.10.2012

Сцэнар пасяджэння клуба «Спадчына»

Даслала Алена Казлова, Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Калі вы чулі падобную фармулёўку? Камп’ютар для …, французская мова для … Правільна – для чайнікаў! Толькі імбрычак – гэта не проста чайнік, а чайнічак, у якім заварваюць гарбатку.

Старонкі