Архіў навін
«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»
Урок-дыскусію па беларускай літаратуры для вучняў 10 класа даслала Галіна Скарына, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: «Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы». Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».
«Падарожжа ў горад Майстроў»: Дапаможнік да факультатыўных заняткаў
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Структура кніжкі: слоўнікі – тлумачальны і беларуска-рускі; апавяданні – пра майстэрню, майстра і яго вырабы; займальны матэрыял – вершы, скорагаворкі, прыказкі, загадкі, крыжаванкі; заданні для самаправеркі і для пошуку новых ведаў.
Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў
Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д.
«Камп’ютар забараніць нельга дазволіць!»
Бацькоўскі сход і сумесную класную гадзіну для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д. Ці часта задумваюцца бацькі пра тое, што дзецям прыйдзецца жыць у свеце камп’ютараў: інтэрнэт, банкаматы, тэрміналы, смартфоны, камп’ютарная дыягностыка – усё гэта ўжо ёсць цяпер. І нашы дзеці павінны быць на «ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы іх у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей будзе зусім іншае. Гэта ўсё адно, што прымусіць нас хадзіць на балі і насіць гарсэты.
Педагагічны праект
Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі.
«Клуб юных фізікаў»: Педагагічны праект
Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі. Таму пры планаванні адукацыйнага працэсу прыярытэт трэба аддаваць тым відам дзейнасці, якія прадугледжваюць развіццё базавых кампетэнцый ў навуцы, камп’ютарных (інфармацыйных), сацыяльных, грамадзянскіх і іншых ключавых кампетэнцый вучняў.
Педагагічны праект «Клуб юных фізікаў» можа быць рэалізаваны ў любой агульнаадукацыйнай установе на сярэдняй і старэйшай ступені навучання.