Архіў навін
«Нашым дзеткам» – 2 гады!
Парталу «Нашыя дзеткі" споўнілася 2 гады. Віншуем, дарагія калегі! Ваш партал створаны для першых і самых галоўных настаўнікаў – бацькоў. Зычым вам плёну і натхнення! Няхай больш у нашай краіне расце беларусаў.Шчыра ваш,
https://nastaunik.eu/
Чытаць навіны «Нашых дзетак»
Internet у дапамогу настаўніку замежнай мовы: www.dw-world.de
Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел “Deutschkurse”.
DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.
Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел “Deutschkurse”.
DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.
Конкурс «Педагог-псіхолаг году»
Міністэрства адукацыі ў 2008 годзе праводзіць чарговы рэспубліканскі конкурс педагагічных працаўнікоў у намінацыі «Педагог-псіхолаг году».
Дадатковыя ўмовы арганізацыі і правядзенні Конкурсу, узор заяўкі для ўдзелу ў яго фінале і кароткую інфармацыя для падрыхтоўкі да фіналу глядзіце тут.
Заяўкі і інфармацыю аб удзельніках фіналу Конкурсу прымаюцца Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі да 1 чэрвеня 2008.
Выстава Яўгена Куліка
19 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адчыняецца выстава твораў славутага беларускага мастака‑графіка, аўтара эталону герба «Пагоні» Яўгена Куліка (1937–2002).
Пачатак а 17-й.
Паводле Нашай Нівы
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Мінску
9 красавіка 2008 году ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе пр. Незалежнасці 169 (былы пр. Фр. Скарыны), каб. 512 (паўднёвае крыло). Калі ласка, падцвердзіце свой удзел па тэлефоне 218–12–64 або электроннай пошце advising@amcenter.by
Паводле Amcenter.by
Новы інфармацыйны рэсурс
Для спецыялістаў сацыяльнай сферы створаны новы інфармацыйны рэсурс – Інфармацыйна-пошукавая сыстэма «Бібліятэка сацыяльнага работніка», якая размешчаная на сайце Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў: http://basw-ngo-by.net/page.php?parent=0&issue_id=2899
Паводле рассылкі belngo.info
Летняя школа-2008 у Лундзкім універсітэце
Лундзкі універсітэт абвяшчае набор удзельнікаў на “Летнюю школу 2008”. Тэма: дачыненні паміж старымі і новымі сябрамі Еўрасаюзу, а таксама паміж пашыраным Еўрасаюзам і яго новымі суседзямі.
Працягласць курса: 4 жніўня – 21 жніўня. Мова – англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2008 году.
Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.sol.lu.se
Паводле рассылкі belngo.info
Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ
Універсітэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і менеджменту сумесна з гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на стыпэндыі на бакалаўрскае навучанне па спецыяльнасці «Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка».
Паводле рассылкі belngo.info
Еўрапейскі тыдзень з ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрскіх, магістарскіх і аспіранцкіх праграм беларускіх, літоўскіх і замежных ВНУ прыняць удзел у міжкультурным праекце «Еўрапейскі тыдзень».
Праект задуманы з мэтай фармавання платформы для прэзентацыі Беларусі і
беларускай інтэлектуальнай супольнасці еўрапейскім калегам, а таксама для таго, каб азнаёміць беларусаў з працэсамі еўрапейскай інтэграцыі. Арганізатары «Еўрапейскага
тыдня» спадзяюцца, што гэтая падзея стане пачаткам усведамлення і фармавання ўласнай еўрапейскай ідэнтычнасці.
У рамках праекту мяркуецца правядзенне трохдзённай міжнароднай студэнцкай
канферэнцыі і праца трох секцый:
• Беларусь на межах Еўропы
• Еўропа як аб'ект вывучэння
• Цэнзура ў беларускіх медыя
Акрамя таго, удзельнікі канферэнцыі прымуць удзел у тэматычных круглых сталах з вядомымі беларускімі і замежнымі акадэмічнымі дзеячамі, палітыкамі, журналістамі і інш.
Падчас «Еўрапейскага тыдня» адбудзецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі еўрапейскіх арганізацый, фотавыстава і кінапаказы.
Даты правядзення мерапрыемства: 14 – 18 красавіка 2008 г. (Вільнюс, Літва).