Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.06.2007

Распачаўся другі набор на праграму Каліноўскага
У новым навучальным годзе Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» працягне дапамагаць беларускім студэнтам, якія пацярпелі за сваю грамадcка-палітычную актыўнасць у выніку пераследу ўладаў. Звыш 100 чалавек змогуць распачаць навучанне ў розных ВНУ Еўропы,  дзякуючы падтрымцы ўрадаў Польшчы, Чэхіі, Літвы, Аўстрыі і іншых краінаў >>>

01.06.2007

Прапануем увазе тэсты для кантроля ведаў па асобных тэмах з курсу «Агульная біялогія». Тэсты прыдатныя для падрыхтоўкі абітурыентаў да цэтралізаванага тэставання. Кожны тэматычны раздзел утрымлівае 250 тэставых заданняў з прыведзенымі адказамі.
Аўтар тэстаў – Каранькоў Андрэй Эдуардавіч
Карыстайцеся, калі ласка
- Эвалюцыйнае вучэнне. Развіццё арганічнага свету.

01.06.2007

Навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд „Borussia” запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у навучальным візіце ў Польшчу на працягу некалькіх дзён.

01.06.2007

Асоба
«Настаўнік» працягвае знаёміць з педагогамі, якія адпавядаюць гэтаму званню. На такіх Асобах трымаецца не толькі адукацыя, але і вера ў дабро і справядлівасць.  Aда Эльеўна Райчонак – былая вясковая настаўніца – самы знакаміты і незвычайны чалавек наваколля, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну. Яна сумяшчае адукацыйную дзейнасць з фермерскай гаспадаркай і мастацтвам. Паглядзець выставу з апошняга пленэра, арганізаванага Адай Эльеўнай  можна з 1 чэрвеня па адрасе Мінск, пр Машэрава (былая Варвашэні), д. 8  >>>

31.05.2007

РАЙЧОНАК Ада Эльеўна -  педагог, фермер, краязнаўца, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну.

31.05.2007

1 чэрвеня школы пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы
Прыём дакументаў працягнецца да 31 жніўня. Паведамляем, што паводле заканадаўства, дзіця можа навучацца ў любой школе населенага пункта. Г. зн., бацькі маюць права выбару навучальнай установы. Нагадваем, што нашым сайце вы можаце знайсці спіс школаў з беларускай мовай навучання г. Мінска.

31.05.2007


Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.

31.05.2007

Да ведама бацькоў
Ад каго залежыць, ці вашае дзіця будзе з задавальненнем бегаць у школу, ці кожную раніцу яго прыдзецца падымаць з істэрыкай? Зразумела, ад вас! Калі вы здолееце знайсці для сайго дзіцяці школу з сістэмай развіццёвага навучання (такія яшчэ засталіся, але па-ціху скарачаюцца з вядомых прычынаў), то псіхалагічны камфорт будзе гарантаваны.

29.05.2007

ПСІХАЛАГІЧНЫ ТРЭНІНГ ПА ТЭМЕ “САМАПАЗНАННЕ”
Распрацавала Лера Сом, настаўніца беларускай мовы і малявання з CШ №5 г. Полацка
Трэнінг прызначаны для старэйшых класаў, вучняў, якія ўжо дастаткова дарослыя, каб пакутваць ад пытанняў “хто я?” і “дзе маё месца ў гэтым свеце?”
Некалькі словаў ад складальніцы
Я доўга думала, як пачаць гэтыя запіскі, і прыйшла да высновы, што большасць з нас стамілася ад псеўданавуковасці, шматслоўя і абяцанак. Таму паспрабую даць неабходныя тлумачэнні каротка і па-сутнасці.
1. МЭТА.

29.05.2007

Буклет па правах чалавека распрацаваны настаўніцай СШ № 22 г. Оршы Таццянай Лабанавай.
Адкрыць файл (49 КВ) у фармаце doc
Адкрыць файл (284 КВ) у фармаце pdf


МАТЫВАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Прэзентацыя распрацаваная ў праграме Power Point метадыстам Магілёўскага абласнога ІПК Наталляй Лазарэнкай
Адкрыць файл (258 KB) у фармаце pps

Старонкі