Архіў навін
Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» : Семінар у Нацыянальным інстытуце адукацыі
У Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» ў далучэнні вучняў да крыніц нацыянальнай культуры»
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Адрас: г. Мінск, вул. Караля, 16: ауд. 302. 4 лістапада 2010 г., пачатак а 10-й.
Летапіс ТБШ №23
У чарговым нумары Летапіса ТБШ:
- Алесь Лозка: Здымкі фільмаў «Жаніцьба Цярэшкі" і «Рэфарматар»;
- Ганна Шпілеўская: Маральна-этычнае і палавое выхаванне сродкамі фальклору: праграма факультатыўных курсаў для школьнікаў старэйшых класаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных адукацыйных устаноў;
- Конкурс ТБШ па стварэнні вучэбных праграм факультатываў і гурткоў па беларускай культуры ў параўнанні з культурамі народаў свету.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 снежня 2010 г.
Millennium Youth Camp-2011 – летнік для моладзі (1992 – 1995 гадоў нараджэння), які адбудзецца ў Фінляндыі 11 – 17 чэрвеня 2011 г.
Асноўныя тэмы летніка: змена клімату; узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энергія; водныя рэсурсы; інфармацыйныя і каммунікацыйныя тэхналогіі; прыкладная матэматыка. Летнік бясплатны для ўдзельнікаў, кампенсуюцца выдаткі на праезд. Працоўная мова – англійская.
Настаўнікі другога гатунку, ці Аб тым, як у Беларусі налічваюцца пенсіі педагогам
Станіслаў Холеў, Народная Воля
Паводле законаў Рэспублікі Беларусь настаўнікі, якія адпрацавалі 25–30 гадоў на педагагічнай працы, маюць права на пенсiю за выслугу гадоў за працу з асаблівымі ўмовамі. Год працы ў школе ім залічваецца за год педагагічнага стажу.
Вось і я, маючы 30 гадоў спецыяльнага педагагічнага стажу (з 01.09.1980 г. па 31.08.2010 г.), вырашыў у верасні 2010 года аформіць сабе пенсію за выслугу гадоў. Але аказалася, што, працуючы бесперапынна 30 гадоў у сярэдняй школе № 90 Кастрычніцкага раёна г.Мінска настаўнікам геаграфіі, я не зарабіў неабходнага педагагічнага стажу. У даведцы, пададзенай у аддзел сацыяльнага забеспячэння Адміністрацыі Маскоўскага раёна, за 2009–2010 гг. мне паказалі вось такі педагагічны стаж:
з 01.01.2009 г. па 25.05.2009 г.,
з 19.10.2009 г. па 31.12. 2009 г.,
з 10.01.2010 г. па 12.01.2010 г.,
з 19.01.2010 г. па 27.03.2010 г.,
з 05.04.2010 г. па 31.05.2010 г.
11 лістапада
Моладзевы адукацыйны клуб “NEWLINE”; Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна», ДУА «Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска» - запрашаюць школьнікаў і студэнтаў узяць удзел у інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні, прысвечанай 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
Могуць удзельнічаць: каманды навучальных устаноў, моладзевых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў; групы сяброў; індывідуальна – старшакласнікі і студэнты, педагогі-пачаткоўцы.
Пяцікніжжа Свабоды: кнігі знішчаных савецкай уладай беларускіх пісьменнікаў
Яраш Малішэўскі, Радыё Свабода
29 кастрычніка 1937 года ў Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя. На працягу ночы былі расстраляныя 22 беларускія літаратары, у наступную ноч яшчэ чацвёра. Каля ста беларускіх пісьменнікаў загінулі ў ГУЛАГУ, не вытрымаўшы здзекаў і ўмоваў жыцця. А ўсяго было рэпрэсавана больш за 500 прафесійных літаратараў. Гісторык Яраш Малішэўскі — пра кнігі пяцёх з гэтага спісу.
Ад 31 кастрычніка
У нядзелю пачнецца адукацыйны кірмаш у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Адукацыйныя прапановы для будучых студэнтаў і іх бацькоў прапануюць усе ВНУ Гродна, а таксама некалькі навучальных установаў з іншых гарадоў краіны. Наведнікі змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі студэнцкіх самакіраванняў, наведаць прэзентацыйныя пляцоўкі розных факультэтаў.
Неўзабаве дэдлайн!
31 кастрычніка – Зімовая школа «Федэралізм і кіраванне 2011»
31 кастрычніка – Конкурс плакатаў «ШАЛЁНЫ КЕД»
31 кастрычніка – Стыпендыя Акадэміі Schloss Solitude
1 лістапада – Конкурс «Казка для Караткевіча»
1 лістапада – «Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе»: Семінар для настаўнікаў
1 лістапада – Стыпендыйная праграма Рэйгана-Фасэла
1 лістапада – Стыпендыі на паслядыпломнае навучанне ў Сафіі
1 лістапада – Стыпендыя Rome Prize – 2011
Нарматыўная база; Метадычныя рэкамендацыі; Метадычны матэрыял; Беларуская мова; Беларуская літаратура; Бібліятэка; Для вучня; Каталог сайтаў; Галерэя; Гасцёўня - цяпер на belkabinet.by! Аўтар сайта – настаўніца мінскай СШ №182 Ганна Квасюк.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Да ўдзелу запрашаюцца: маладыя даследчыкі і навукоўцы; студэнты і магістранты з базавымі ведамі аб федэралізме, шматузроўневым кіраванні, агульнай праблематыцы і транспамежным супрацоўніцтве; супрацоўнікі міжнародных арганізацый альбо няўрадавых арганізацый, завязаныя з транспамежным супрацоўніцтвам. Для ўдзельнікаў есць магчымаць атрымаць стыпендыю, як частковую (пражыванне), так і поўную (пражыванне і транспартныя выдаткі).
Чытаць болей /