Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Праграма Рэйгана-Фасэла – міжнародная праграма абмену, якая дае магчымасць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) у Вашынгтоне для выканання незалежных даследаванняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.
Лізавета Кісялёва: Школа вёску беражэ
Ілона Іванова, Звязда
Школа ў вёсцы Сакольнічы, як знак адкрытасці для ўсіх людзей, не мае агароджы. Тут дзейнічае некалькі музеяў, вучні наладжваюць беларускія сялянскія святы. А яшчэ вяскоўцы прыносяць лішкі сваёй агародніны ў школу і там яе кансервуюць для бясплатнага дзіцячага харчавання.
— Калі школы няма — няма і вёскі. А вёску трэба берагчы...
— Мы палове Сялецкага раздаём кветкі, каб і людзі ўпрыгожылі свае палісаднікі і вуліцы. І ў нас ніколі не скралі і не зрэзалі ніводнай кветкі. Таму што школа — гэта агульны здабытак Сялецкага...
— Я з юнацкім максімалізмам так яму і заявіла аднойчы: «Я буду настаўнікам, але не такім, як вы»...
Чытаць болей /
Рэгістрацыя да 28 лютага 2011 г.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША і фонд Global SchoolNet Foundation абвяшчаюць міжнародны конкурс вэбсайтаў, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій.
Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы-пераможцы атрымае стыпендыю памерам у 2000 долараў ЗША, настаўнік групы атрымае ўзнагароду ў 500 долараў ЗША.
Памёр Павел Лойка
Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца паводле ягоных падручнікаў, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.
Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет Гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.
Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.
Неўзабаве дэдлайн!
22 кастрычніка – Міжнародны конкурс валанцёрскіх праектаў
25 кастрычніка – Форум маладых лідэраў
28 кастрычніка – Навучанне ў week end
28 кастрычніка – Гранты на даследаванні ад Універсітэта Мічыгана
Апошні тэрмін падачы анкет – 28 кастрычніка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-снежні ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі “Навучанне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю.
Будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй:
30 кастрычніка – “Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства”.
20 лістапада – “Праектны менеджмент”.
11 снежня – “Сувязі з грамадскасцю”.
Чытаць болей /