Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2010 г.
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце. У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.
Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Алена Дзядзюля, Звязда
— Ваша дзіця хворае?
— Не.
— Яно — геній?
— Не.
— Тады ж чаму вы хочаце, каб яно вучылася дома?
Звычайна такая размова адбываецца ва ўсіх тых бацькоў, якія прыходзяць у школы пісаць заяву аб навучанні іх дзяцей па індывідуальным плане (не блытаць з навучаннем дома, калі дзіця па стане здароўя не можа наведваць школу). Аргументаў, чаму вучобу дома такія сем'і лічаць лепшай за школьную, прыхільнікі хатняга навучання могуць называць шмат.
Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 31 снежня
Да ўдзелу запрашаюцца як аматары, так і прафесійныя фатографы ўсіх узростаў і з усіх краінаў.
Фотаздымкі павінны быць зробленыя у пэўным рэгіёне: Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-усходняй Еўропе, у Балтыйскіх краінах, Расіі, Цэнтральнай Азіі ці на Каўказе.
Тэматыка фотаздымкаў: палітыка і дэмакратыя; індустрыя і эканоміка; адукацыя; штодзённае жыццё.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2011 г.
Цэнтр імя Шорэнштэйна (The Shorenstein Center) прапануе прайсці стажыроўку цягам аднаго семестра ў Гарвардзе. Могуць удзельнічаць журналісты, палітыкі і навукоўцы, якія даследуюць пытанні ўплыву прэсы на грамадскую палітыку. Стыпендыя складае 30 тысяч даляраў і выдаецца чатырма плацяжамі. Заяўкі можна падаваць на восеньскі семестр 2011 г. ці вясновы семестр 2012 г.
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода
Учора ў рамках беларуска-нямецкай сустрэчы «Мінскі форум» быў прэзентаваны беларуска-нямецкі слоўнік. Ён падрыхтаваны Мікалаем Кур'янкам, Лявонам Баршчэўскім і Томасам Вайлерам і выйшаў у выдавецтве Змітра Коласа.
Спадар Кур'янка на прэзентацыі распавёў пра 18-гадовую гісторыю стварэння слоўніка, які перажыў дзве рэформы правапісу — нямецкай і беларускай моваў. Слоўнік такога памеру (70 тысяч словаў і выразаў) выйшаў упершыню.
8 – 22 лістапада
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» праводзіць інтэрнэт-семінар «Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння прадметаў прыродазнаўчага цыклу, матэматыкі і інфарматыкі».
Найбольш актуальныя матэрыялы могуць быць апублікаваны ў прадметных часопісах і іншых выданнях. Для ўдзелу ў працы семінара запрашаюцца аўтары навучальных выданняў па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы; выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў; метадысты Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, абласных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў; кіраўнікі метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў; настаўнікі (выкладчыкі) агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій; навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і іх бацькі, прадстаўнікі грамадскасці.
Чытаць болей /
Сайты беларускіх універсітэтаў: Ці ведаў Купала кітайскую мову?
Сямён Печанко, Наша Ніва
Адгадайце, якую яшчэ моўную версію, акрамя англійскай і кітайскай, мае сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Беларусі некалькі ўніверсітэтаў носяць імёны беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка ў Мінску, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Класікі, чыімі імёнамі названыя ўніверсітэты, зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай мовы. Было б натуральным, каб родная мова заняла свой пачэсны пасад у жыцці ўніверсітэтаў, і не толькі тых, што носяць годныя імёны. У тым ліку і віртуальным жыцці — на афіцыйных сайтах ВНУ. Што ж мы маем у рэальнасці?
Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» : Семінар у Нацыянальным інстытуце адукацыі
У Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» ў далучэнні вучняў да крыніц нацыянальнай культуры»
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Адрас: г. Мінск, вул. Караля, 16: ауд. 302. 4 лістапада 2010 г., пачатак а 10-й.
Летапіс ТБШ №23
У чарговым нумары Летапіса ТБШ:
- Алесь Лозка: Здымкі фільмаў «Жаніцьба Цярэшкі" і «Рэфарматар»;
- Ганна Шпілеўская: Маральна-этычнае і палавое выхаванне сродкамі фальклору: праграма факультатыўных курсаў для школьнікаў старэйшых класаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных адукацыйных устаноў;
- Конкурс ТБШ па стварэнні вучэбных праграм факультатываў і гурткоў па беларускай культуры ў параўнанні з культурамі народаў свету.