Архіў навін
Семінар для настаўнікаў «Выкладанне гісторыі як метадычная праблема»
23 кастрычніка
На базе ДУА «САШ №207 г. Мінска» адбудзецца міжнародны семінар на тэму «Выкладанне найноўшай гісторыі як метадычная праблема». На семінары будуць прэзентаваныя інавацыйныя методыкі, якія выкарыстоўваюцца ў выкладанні гісторыі ў Чэшскай Рэспубліцы. Семінар будзе арыентаваны на аналіз спецыфічных праблем, звязаных з выкладаннем найноўшай гісторыі, і аналіз методыкі выкладання найноўшай гісторыі. Будуць паказаны асобныя элементы некаторых методык, якія могуць стацца добрым прыкладам для «ажыўлення» класічнага выкладання гісторыі. Запрашаюцца ўсе ахвочыя настаўнікі гісторыі Маскоўскага раёна г.Мінска (семінар бясплатны).
Паводле сайта школы
23 кастрычніка
У суботу адбудзецца чарговая сустрэча ў межах праекта «У пошуках штодзённасці». Па мясцінах, звязаных з людзьмі ў форме, правядзе Віктар Саяпін. Сустрэча аб 11-й гадзіне на вуліцы Замкавай, каля Музея гісторыі рэлігіі.
Гродна быў не проста ідэалагічнай вітрынай Савецкага Саюза. Наш горад, як і ўся Беларусь, быў часткай вайсковага ўдарнага кулака краіны саветаў, скіраванага супраць НАТО. Танкісты, пяхота, артылерыя, сувязь, памежнікі – увесь горад быў напоўнены войскам у большай нават ступені, чым у часы Расійскай імперыі ці міжваеннай Польшчы.
21 кастрычніка
Рэспубліканскі і Мінскі абласны саветы, першасная арганізацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры г. Вілейка прэзентуюць мультымедыйны дыск “Шляхамі Вілейшчыны”.
Прэзентацыя адбудзецца ў г. Мінску па вул, Мяснікова, 35 (уваход з вул. Берсана, злева ад крамы “Алеся”) а 18-й гадзіне.
Уваход вольны. Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Інфармацыйны бюлетэнь "Кніганоша" – супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Вядома, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія – мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя выдаюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. «Кніганоша» адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага сучаснага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучаснага чытача.
Спампаваць /
Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная сталым аўтарам «Твайго Стылю», выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання «ВІТ» Ігарам Кузьмінічам.
- Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповяды ўсе свае веды. Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука...
Чытаць болей /
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманне навучальнай стыпендыі на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Пераможцаў чакаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгоду і $30,000 на 11 месяцаў, пакой у Рыме і ўтрыманне.
Стыпендыя даецца на навучанне ў наступных кірунках: архітэктура; праектаванне (у т.л.: мода, графіка, дэкарацыя, інжынерыя, асвятленне); кансервацыя помнікаў; архітэктура пейзажу; літаратура; музыка; візуальнае мастацтва; антычнае мастацтва; сярэдневечнае мастацтва; рэнесанс; сучаснае італьянскае мастацтва.
Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродна
16 кастрычніка
На чарговую эксурсію па Гродна, прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскіі гісторык Ігар Трусаў.
Партрэты правадыроў ды чырвань сцягоў... Рух хіпі ды рок-гурты... Беларускія шасцідзесятнікі… Ігар Трусаў і сам меў непасрэднае дачыненне да гродзенскага андэграўнда.
Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасці” аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”.
Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка аб 11 гадзіне. Збор каля помніка Элізе Ажэшцы.
Паводле t-styl.info
Дэдлайн – 18 кастрычніка
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі.
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка.
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.
/ каментаваць