Архіў навін
Вакал: Цімафей і Дамініка Прыстаўкі.
Словы: Францыск Скарына.
Музыка: Ягор Прыстаўка.
«Брестская газета»: Павелічэнне зарплаты педагогам не павысіць узровень адукацыі. Сістэма яе якасці павінна імкнуцца не да папяровых паказчыкаў. А класная гадзіна занадта каштоўная, каб марнаваць яе на перадачу інфармацыі.
У новыя навучальныя праграмы для 11-га класа ўвойдуць два творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч – «Чарнобыльская малітва» і «Цынкавыя хлопчыкі».
«Рэгіянальная газета»: У Ільянскай сярэдняй школе імя Грымаця працуюць два школьныя музеі: літаратурны і гістарычны. Экспанаты і больш чым 20-гадовая гісторыя музеяў адыходзяць на іншы план, калі слухаеш экскурсію, якую тут праводзяць шасцікласнікі.
«Intex-press»: Бацькі дзвюх дзяўчынак паўтара года звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове.
«Рэгіянальная газета»: Усім бацькам цікава ведаць, што адбываецца з дзіцем у школе, але часта яны сутыкаюцца з цяжкасцямі. У канцы школьнага дня задаюць пытанне, як справы ў школе, і атрымліваюць фармальны адказ «добра», «нармальна».
Аляўціна Вячорка, «Наша слова»: У Дзень Настаўніка я ўзгадваю аднаго з незлічонай грамады асветнікаў – Іосіфа Рыгоравіча Дзямешку, які ў маладосці ніяк не бачыў сябе настаўнікам.
Становішча, якое склалася ў сучаснай адукацыйнай сістэме, можна вырашыць двума шляхамі: забараніць (абмежаваць) выкарыстанне медыя ці пасябраваць з медыя, выкарыстоўваючы іх у якасці сродкаў навучання.
З прафесійным святам, дарагія калегі! Хай кліп гурта Rahis з удзелам выкладчыка астраноміі Віктара Малышчыца і яго вучняў падкажа нам з вамі дарогу да зорак!
«Брестский курьер» запрасіў чытачоў падзяліцца гісторыямі пра любімых педагогаў. Успаміны пра настаўніцу біялогіі і геаграфіі Ніну Мікалаеўне Варабей і школьны музей Бярозавіцкай СШ.