Архіў навін
Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласці нямецкія тэксты размоўнага, грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам.
Урок і прэзентацыя
Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.

Аляксандр Якубоўскі: «Гідраўлічныя механізмы» – урок і прэзентацыя
Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.
Наталля Ільініч, aacenka.by
У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі.
У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі...
Міхась Булавацкі
«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».
Міхась Булавацкі: Нетрадыцыйны погляд на тэму «Квадратныя раўнанні»
«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсьці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».
Традыцыйна настаўнікі паказваюць вучням, як развязваюцца квадратныя раўнанні ax2 + bx + c = 0 вылічэннем дыскрымінанта: D = b2 – 4ac. І калі D ≥ 0, то корані знаходзяцца па формуле...
Мультфільмы нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля. Адзін з ролікаў – з субтытрамі на англійскай мове
Беларускія прымаўкі (анімацыя)
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2008 – 2011. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля.
Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Сарока – калу, а кол – усяму сялу.
Анёлам ляцэў, а чортам сеў.
І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў.
Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў.
Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог.
З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы.
Возу гною і вяселле дае дарогу.
Воцат не гарэлка, а кума – не жонка.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы.
Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні - вочкі прадзірае.